75 лет Победы: Судьба солдата Мечислава Курды стала известной только в 2017 году

75 лет Победы

Устанавіў баявы шлях

На гэтым здымку пастаўчанка Алена Грывусевіч з партрэтам роднага дзядзькі Мечыслава Курды. Кожнае 9 мая Алена Эдвардаўна прымала ­ўдзел у шэсці «Беларусь памятае», якое праводзілася па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Паставах. На жаль, сёлета з-за пандэміі каранавіруса такая кранальная дзея ў нас не адбудзецца. Але памяць пра тых, хто здабываў Перамогу, па-ранейшаму жыве ў сэрцах людзей.

Вялікая Айчынная забрала жыцці абодвух сыноў Алены і Аляксандра Курдаў з вёскі Дашчынкі Юнькаўскага сельсавета. Эдварда акупанты вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, дзе ён і загінуў. Мечыслаў 2 мая 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Адзінае пісьмо ад яго бацькі атрымалі 30 мая з г. Кастрамы Яраслаўскай вобласці, дзе праходзіў службу. З таго часу да 1944-га — поўная невядомасць. А ў ліпені 1944-га прыйшло афіцыйнае паведамленне, што сын прапаў без вестак.

Алена Грывусевіч з партрэтам роднага дзядзькі Мечыслава Курды

— Цётка ўсё жыццё спадзявалася, што Мечыслаў жывы, і да скону не пераставала яго чакаць, — расказвала Алена Грывусевіч. — І мы да нядаўняга часу не ведалі, дзе ён апынуўся, калі пачалася вайна, які лёс яго напаткаў. Усе спробы ўстанавіць баявы шлях роднага чалавека поспеху не мелі. І толькі калі ў 2017 годзе звярнуліся да Аляксандра Кузняцова, які займаецца пошукам звестак пра савецкіх воінаў, загінулых у вайну, ён змог устанавіць, што Мечыслаў Курда ваяваў у скла­дзе 398-га стралковага палка 118-й стралковай дывізіі 41-га стралковага корпуса 11-й арміі Паўночна-Заходняга фронту і загінуў у баях на тэрыторыі Пскоўскай вобласці ў ліпені 1941 года. Бязмежна ўдзячная Аляксандру Іванавічу. Ганаруся, што такі чалавек-патрыёт жыве ў нашым горадзе, і жадаю яму поспехаў як на педагагічнай ніве, так і ў пошукавай дзейнасці.

Мне застаецца дадаць, што дырэктар пастаўскай СШ №2 Аляксандр Кузняцоў сапраўды праводзіць вялізную пошукавую работу, прасачыў па архіўных дакументах баявыя шляхі некалькіх соцень воінаў, устанавіў каля 300 раней невядомых імён абаронцаў Айчыны, якія загінулі на тэрыторыі нашага раёна. Хвала і пашана за такую актыўную грамадзянскую пазіцыю!

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.