Екатерина Курякова создала виртуальную экскурсию «Дороги войны — дороги памяти» к 75-летию Победы

Важное История

Дарогі вайны – дарогі памяці

Так называецца віртуальная экскурсія, прысвечаная 75-годдзю Перамогі, якую па матэрыялах Пастаўскага раённага краязнаўчага музея стварыла выконваючая абавязкі другога сакратара райкама БРСМ Кацярына Куракова.

Да пераходу на работу ў раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Каця на працягу некалькіх гадоў з’яўлялася навуковым супрацоўнікам музея. Дапамагала рабіць выставу да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вяла экскурсіі па ёй. Таму тэма Вялікай Айчыннай вайны на Пастаўшчыне дзяўчыне добра знаёмая.

Што да названай выставы, то ў абноўленым выглядзе яна працягвае працаваць і зараз. Але з-за эпідэміі каранавіруса ўбачыць яе непасрэдна ў музеі змогуць нямногія. У такой сітуацыі Кацярына вырашыла зрабіць віртуальную экскурсію. Сама зняла і агучыла 9-хвілінны відэаролік па музейных экспазіцыях, дапоўніўшы іх уласнымі фота­здымкамі помнікаў, устаноўленых на магілах салдат і партызан, а таксама ў гонар тых, хто вызваляў наш раён.

24 красавіка гатовы ролік быў размешчаны ў акаўнце Каці на YouTube, на сайтах музея і райкама БРСМ у групах «ВКонтакте» і Instagram. Некаторыя наведвальнікі ўжо паспелі яго паглядзець і даць станоўчую ацэнку. Глядзіце, ацэньвайце і вы.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.