От пяточной шпоры до стресса вылечат в физиотерапевтическом отделении 1-го военного госпиталя

Важное Здравоохранение

Электралячэнне, ультрафанафарэз, ручны і вакуумны масаж, геруда- і апітэрапія — вось толькі нязначны пералік працэдур, якія праводзяць у фізіятэрапеўтычным аддзяленні 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Беларусі.

Пасля двухгадзіннай экскурсіі па структурнай адзінцы медустановы цяжка ўя­віць, ці ёсць хваробы, якія тут не лечацца. І хоць я, безумоўна, утрырую, але пералік паказанняў для стацыянарнага і амбулаторнага лячэння ў фізіятэрапеўтычным аддзяленні сапраўды вялікі. Як і колькасць метадаў іх ухілення.

У штат аддзялення ўваходзяць 6 медсясцёр па фізіятэрапіі, 2 медсястры па масажы, інструктар па лячэбнай фізкультуры і санітарачка на чале з загадчыцай Тамарай Януковіч. Тут  лечаць пацыентаў не толькі сучаснымі і альтэрнатыўнымі метадамі, але і добрым словам. У распараджэнні медыкаў — кабінеты электрасвятлалячэння, лазернай і інгаляцыйнай тэрапіі, тэрмалячэння, ручнога і апаратнага масажу, зала лячэбнай фізкультуры і механатэрапіі, домік для лячэння біяполем пчол.

Пагружае пацыента ў міні-саўну «Кедравая бочка» старшая медсястра па фізіятэрапіі Моніка Волк

Пачынаецца экскурсія са знаёмства з апаратам для правядзення ўдарна-хвалевай тэрапіі. Інавацыйны метад прызначаны для лячэння апорна-рухальнага апарату: артрозаў, астэахандрозаў, пятачных шпор, эпікандэлітаў, грыж міжпазваночных дыскаў, а таксама спартыўных траўм і інш. Падчас працэдуры акустычная хваля нясе да болевых кропак высокую энергію, якая паскарае працэсы зажыўлення, рэгенерацыі сухажылляў і мяккіх тканак. Дзякуючы імпульснаму і мэтанакіраванаму ўздзеянню ўдарная хваля памяншае болевы сіндром, паляпшае кровазварот, спрыяе вывядзенню прадуктаў катабалізму.

«Галава прафесара Доўэля» — такія асацыяцыі ўзнікаюць пры назіранні за прыняццем пацыентамі адразу дзвюх працэдур: «сухіх» вуглякіслых ваннаў і міні-саўны «Кедравая бочка». Першая станоўча ўздзейнічае на работу сардэчна-сасудзістай сістэмы, паляпшае функцыі знешняга дыхання, прымяняецца пры парушэнні абменных працэсаў і хвароб эндакрыннай сістэмы. Другая спрыяе ачыстцы арганізма ад таксінаў, пазбаўляе ад сіндрому «хранічнай стомленасці», дапамагае памен­шыць вагу і цэлюліт, здымае стрэс.

У кабінеце рэфлексатэрапіі медыкі дэманструюць іголкаўколванне і п’явак, якія прымяняюцца пры герудатэрапіі; апаратнага масажу — масажную кушэтку, прэсатэрапію і вакуумны масаж. Мноства працэдур і ў кабінеце электрасвятлалячэння. Досыць энергічныя заняткі (наколькі гэта магчыма пасля траўм) прахо­дзяць у зале лячэбнай фізкультуры. Асаблівая аўра ў доміку для апітэрапіі. Ёсць у фізіятэрапеўтычным аддзяленні і свой міні-бар, у якім прапануюць кіслародныя кактэйлі,  вельмі карысныя для ўсяго арганізма.

Гэта вельмі сцісла. Бо, каб расказаць пра аснашчанасць усіх кабінетаў аддзялення, а таксама пра эфект ад працэдур і паказанні для іх назначэння, спатрэбіўся б цэлы нумар газеты.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.