Каковы итоги работы животноводов Поставщины за 4 месяца и что делается для повышения качества молока?

Сельское хозяйство

Расце трава – прыбаўляецца малако

Карэспандэнт «Пастаўскага краю» гутарыць з першым намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуардам Януковічам пра завяршэнне стойлавага ўтрымання жывёлы і перавод яе на пашавае.

— Эдуард Вальдэмаравіч, самае красамоўнае — гэта лічбы. З іх і пачнём. Якія вынікі работы жывёлаводаў раёна за 4 месяцы?

— Нядрэнныя. Валавая вытворчасць малака склала 15 157 тон, што на 1 293 тоны больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Рэалізавалі на малаказавод 13 135 тон малака, або на 1 186 тон больш за мінулагодні паказчык. Найбольшых прыбавак валавога надою з пачатку года дабіліся ААТ «Навасёлкі-Лучай» (547 тон), «Камайскі-агра» (303), «Янавіца-агра» (233), «Кураполле-агра» (148). На жаль, з-за недахопу кармоў менш, чым у мінулым годзе, надаілі малака ў ААТ «Сцяг Перамогі-­агра», на СП «Дунілавічы-агра», «Ляхаўшчына-агра». Па раёне ад каровы надоена ў сярэднім 1 251 кілаграм малака (на 126 кг больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года). Прывяду цікавы прыклад. У ААТ «Хацілы-агра» за 4 месяцы атрымалі на 1 171 тону малака больш, чым ва ўсім Ушацкім раёне, а ААТ «Навасёлкі-Лучай» абагнала названы раён ажно на 1 636 тон. У гэтыя дні навасёлкаўцы рэалізуюць на завод 34 тоны малака, хацілаўцы — 32, а ўвесь Расонскі раён — 27 тон, Ушацкі — 21.

На 158 кароў павялічыўся з пачатку года дойны статак, у якім зараз налічваецца 11 880 галоў. А пагалоўе буйной рагатай жывёлы вырасла на 1 049 і складае 36 357 галоў. Усё гэта стане асновай для далейшага нарошчвання вытворчасці малака і мяса.

— А што робіцца для павышэння якасці малака?

— Каля 70% яго ад агульнай колькасці залічваецца на заводзе сортам «экстра». Ставіцца задача павялічыць паказчык. Над гэтым працуюць не толькі ў гаспадарках, але і спецыялісты райветлячэбніцы, малочнага завода. Зразумела: чым вышэйшым сортам будзе рэалізавана малако, тым большую выручку атрымае гаспадарка. А фінансы вельмі патрэбныя.

— Ці ўзнікалі складанасці з пераводам дойнага статка на пашавае ўтрыманне?

— Клопатаў, безумоўна, хапіла, але перавод ва ўсіх гаспадарках прайшоў дастаткова арганізавана. У полі знаходзяцца ўжо ўсе статкі. Жывёла забяспечана вадой і соллю. Пасля дажджоў пайшла ў рост трава, і жывёла ахвотна яе паядае. У пераходны перыяд удалося не толькі не знізіць надоі, але нават нарасціць іх. Штодня на завод прадаём малака на 16 тон больш, чым летась.

— Ведаю, што праблемнае пытанне — кадравае.

— Гэта сапраўды так. Але найперш хачу шчыра падзякаваць усім спецыялістам і жывёлаводам, занятым у гэтай галіне. Праца цяжкая. З-за недахопу кадраў нагрузка на жывёлаводаў вялікая. Абсалютная іх боль­шасць праяўляюць настойлівасць і старанне, дабіваюцца добрых вынікаў. А яны залежаць не толькі ад даярак, але і ад пастухоў. Мелі цяжкасці з іх падборам. Зарплату пастухі атрымліваюць годную, але ахвотных пайсці на такую працу, на жаль, няшмат.

— Час ляціць хутка. Напэўна, ужо зараз думаеце і пра падрыхтоўку жывёлагадоўчых памяшканняў да чарговага стойлавага сезона?

— Безумоўна. Прыступаем да ачысткі памяшканняў, рыхтуем іх да пабелкі. Акрамя бягучых рамонтаў, у планах — рэканструкцыя будынкаў пад беспрывязное ўтрыманне цялушак у Груздаве, Луцк-Казлоўску, Свіранах. Вялікія надзеі ўскладваем на малочнатаварную ферму з даільнай залай, якая ўзво­дзіцца ў ААТ «Хацілы-агра».      Паставілі задачу перавысіць сёлета 4-тысячны надой ад каровы. Упэўнены, што ўсе разам мы зможам гэтага дабіцца.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.