Летние каникулы. С понедельника в Поставах начнут работать оздоровительные лагеря

Образование

Чакаюць лагеры дзяцей

У панядзелак у школьнікаў пачнуцца летнія канікулы. А разам з імі адчыняць свае дзверы разнастайныя аздараўленчыя лагеры, адпачыць і паправіць здароўе ў якіх сёлета зможа амаль тысяча юных пастаўчан.

Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі райвы­канкама, першымі хлоп­чыкаў і дзяўчынак прымуць дзённыя аздараўленчыя лагеры на базе школ раёна. Яны адкрыюцца ўжо 1 чэрвеня і будуць працаваць 18 дзён, большасць — з панядзелка па суботу, некаторыя, зыходзячы з пажаданняў бацькоў дзяцей, — з панядзелка па пятніцу. Сёлета па аб’ектыўных прычынах не будзе звычайнага аздараўленчага лагера ў гімназіі. Пазней, з 10 чэрвеня, там распачне работу атрад лагера працы і адпачынку, створанага на базе СШ №1. Усяго сфарміраваны тры такія атрады: акрамя першай школы і гімназіі, яшчэ і ў СШ №3. Старшакласнікі, якія запісаліся ў іх, будуць не толькі ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, арганізаваных выхавальнікамі, але і займацца касметычным рамонтам у сваіх установах адукацыі. Самых актыўных школьнікаў, якія на працягу навучальнага года наведвалі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, чакае «Акадэмія зорак» РЦДМ. Усяго ў названых лагерах плануецца аздаравіць каля 580 дзяцей.

Следам за школьнымі адкрыецца кругласутачны аздараўленчы лагер аддзела па адукацыі на базе касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах, дзе змогуць як след адпачыць і набрацца сіл 180 юных гараджан. Першая 9-дзённая змена там стартуе 29 чэрвеня, а ўсяго запланавана шэсць такіх змен. 20 ліпеня і 10 жніўня пачнуцца 18-дзённыя змены ў спартыўна-аздараўленчым лагеры на базе ФАКа па вуліцы Савецай у райцэнтры, які прыме 90 хлопцаў і дзяўчат. Каля 20 дзяцей-сірот на працягу 21 дня паправяць сваё здароўе ў лагеры Наваполацкага палаца дзяцей і моладзі ў вёсцы Прошкава Глыбоцкага раёна.

Улічваючы неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку, сёлета ў рабоце лагераў будуць некаторыя асаблівасці. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама Ніны Каспяровіч, усе масавыя мерапрыемствы плануецца праводзіць на свежым паветры. Падчас мерапрыемстваў у памяшканнях, а таксама прыёму ежы ў сталовай строга прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыравання паміж дзецьмі і дарослымі. Самі памяшканні будуць рэгулярна праветрываць і тройчы ў дзень мыць падлогу, у тым ліку адзін раз — з дэзынфіцыруючым сродкам. Усюды расставяць дазатары з антысептыкамі, а дзецям будуць прывіваць рэгулярнае мыццё рук. Акрамя таго, кожную раніцу медыцынскія работнікі або педагогі правераць, у якім стане прыходзяць дзеці — здаровыя яны альбо з праявамі хваробы, — і не пусцяць на тэрыторыю лагера пабочных асоб. Выключаны таксама экскурсіі за яго межы.

У далейшым, пасля закрыцця школьных лагераў, пач­нуць работу дзіцячыя пляцоўкі і рознаўзроставыя атрады, якія з’явяцца ва ўсіх кутках горада і ў многіх вёсках раёна. Мерапрыемствы ў іх педагогі мяркуюць праводзіць з улікам пажаданняў дзяцей.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.