«Похолодание в мае — явление не такое и редкое». Погода заставила поставчан достать теплые вещи

Важное Экология

Кожнае надвор’е – любата?

Зімой не змерзнеш, летам не сагрэешся. Здаецца, гэта новы дэвіз беларускага надвор’я. Калі ў студзені ўсе гаварылі пра анамальную для пачатку года цеплыню (нават кветкі цвілі!), то цяпер час абмяркоўваць неўласцівыя для мая нізкія тэмпературы.

— Насамрэч пахаладанне ў маі — з’ява не такая і рэдкая, — паведаміла начальнік метэастанцыі Лынтупы Людміла Літвіновіч. — Тры гады назад, у 2017-м, у апошні месяц вясны тэмпература апускалася да мінус 5,4 градуса, таксама выпадаў снег. Холадна ў аналагічны перыяд было ў 1999-м, 2004-м, 2007-м… А самы халодны май за гісторыю нашых назіранняў быў у 1980 годзе, калі сярэднямесячная тэмпература аказалася на 5 градусаў ніжэй за норму, якая складае 12 градусаў. Што да сёлетняга года, то адхіленні ад нормы фіксаваліся значныя, нават на 9 градусаў ніжэй ад сярэдняга. Наогул, прааналізаваўшы звесткі за апошнія паўстагоддзя, заўважыла заканамернасць, што халодны май бывае прыблізна раз у тры гады.

Фота Антона Чаляя

Чалавек некамфортную тэмпературу можа перачакаць, «узброіўшыся» цёплымі рэчамі. А як быць сельскагаспадарчым культурам? Наколькі шкодныя для іх начныя замаразкі? На гэта пытанне мы папрасілі адказаць намесніка начальніка па раслінаводстве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяну Андрэеву.

— Халоднае надвор’е стрымлівае рост зерневых і рапсу, але істотна на іх развіццё не ўплывае, — адзначыла яна. — Тым больш што асабліва нізкіх начных тэмператур не назіралася. Куды больш цеплалюбівыя кукуруза, проса — яны пачынаюць «жыць», калі на вуліцы і днём, і ноччу будзе ад 10 градусаў цяпла.

Каму сапраўды даспадобы сёлетнія майскія перапады тэмператур, дык гэта фатографам. Надвор’е радуе іх чырвонымі захадамі сонца, фактурнымі аблокамі і вясёлкамі. І, любуючыся такімі, як гэта, фатаграфіямі, разумееш, што дрэннага надвор’я ў прыроды сапраўды няма.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.