Вызначыліся завадчане
На веснавых палявых работах штогод вызначаюцца не толькі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў, але і гараджане, якія прыходзяць ім на дапамогу. Асабліва важкі ўклад уносяць прадстаўнікі малочнага завода. Прадпрыемства набыло магутную глебаапрацоўчую тэхніку і даверыла яе вопытным і адказным механізатарам.

У сакавіку-красавіку вялікі аб’ём работ завадчане выканалі ў ААТ «Камайскі-агра», «Янавіца-агра», «Кураполле-агра», «Сцяг Перамогі-агра», СП «Дунілавічы-агра». Генадзій Унтан, Васілій Чабуранаў, Іван Пучынскі, Ігар Гутар і Анатолій Пронька працуюць на К-744. Кожны з іх падрыхтаваў адпаведна 2 170, 1 652, 854, 811, 717 гектараў глебы. Алег Казакевіч займаўся пагрузкай арганікі, Віктар Чарняўскі — сяўбой зерневых, Уладзімір Гінько, Аляксандр Ханяўка — падрыхтоўкай глебы.
У гэтыя дні завадчане працягваюць аказваць дапамогу земляробам.
Фаіна Касаткіна. Фота аўтара