Родные Власа Матяшова благодарят Поставщину за память об их родном человеке

75 лет Победы

Загінуў у Паставах

У 25-м нумары «Пастаўскага краю» за 28 сакавіка бягучага года ў матэрыяле пад загалоўкам «За 1 200 кіламетраў», які суправаджаўся фотаздымкам, расказвалася пра прыезд жыхароў Варонежскай вобласці Расіі Андрэя і Лідзіі Альшанскіх у Паставы — на магілу свайго прадзеда яфрэйтара Уласа Мацяшова. Артыкул і фотаздымак таксама былі размешчаны на сайце райгазеты.

У адказ рэдакцыя атрымала ад варонежцаў падзячнае пісьмо, фотаздымак Уласа Мацяшова і ўспамін пра яго. Нарадзіўся на хутары Атаманаўка Еўдакаўскага раёна Варонежскай вобласці ў 1922 годзе. У сям’і выхоўвалася 7 дзяцей. Да вайны працаваў трактарыстам і камбайнерам на машынна-трактарнай станцыі. Сустракаўся з дзяўчынай Усцінняй з суседняй з хутарам вёскі. Але зарэгістраваць шлюб не паспелі — Уласа прызвалі на фронт. У 1942 годзе Усціння нарадзіла дачушку Марыю, якую тату так і не суджана было ўбачыць. Ён загінуў у Паставах у 1944-м і пахаваны ў брацкай магіле па вуліцы Чырвонаармейскай. Памяць пра франтавіка жыве як на яго радзіме, так і на зямлі, якую ён вызваляў ад ворага.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.