Учащихся поставских школ наградили за участие в конкурсе рисунков на налоговую тематику

Образование

Дзеці – пра падаткі

Так называецца конкурс малюнкаў, аб’яўлены інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне сярод вучняў малодшых класаў школ горада, вынікі якога падвялі на гэтым тыдні.

Конкурс праводзіўся з мэтай пазнаёміць дзяцей з паняццем «падаткі», гісторыяй станаўлення падатковай сістэмы Беларусі, дапамагчы ім у лёгкай і даступнай форме разабрацца ў сур’ёзных пытаннях падаткаабкладання і зразумець некаторыя важныя моманты, над якімі пакуль не задумваліся. Для гэтага работнікі інспекцыі прапанавалі пачаткоўцам пачытаць разам з настаўнікамі казачныя гісторыі пад агульнай назвай «Дзецям пра падаткі», размешчаныя на афіцыйным сайце міністэрства, а потым на іх падставе зрабіць малюнкі. Таксама інспектары асабіста наведаліся ў кожную школу і пагутарылі з вучнямі: расказалі пра сутнасць падатковай сістэмы, што такое падаткі, хто такі падаткаплацельшчык, паказалі мультфільм на гэту тэму. Адным словам, у даступнай форме пастараліся сфарміраваць у дзяцей асноўныя паняцці ў дадзенай сферы.

Таццяна Патрушава і Кацярына Пусько ўзнагародж­ва­юць вучаніцу 4 «Б» класа СШ №2 Крысціну Памецьку

— Мы вельмі ўдзячныя намесніку старшыні райвыканкама Юрыю Кісялёву за тое, што падтрымаў нашу ідэю правесці такі конкурс, — гаварыла намеснік начальніка ІМПЗ па Пастаўскім раёне — начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб Таццяна Патрушава. — Дзякуй таксама цяпер ужо былому кіраўніку аддзела па адукацыі Аляксандру Кашырыну і намеснікам дырэктараў школ, якія дапамаглі ўсё арганізаваць.

Асаблівую актыўнасць у конкурсе праявілі вучні другой і чацвёртай школ. У апошняй удзельнічалі дзеці з усіх класаў, акрамя першага. І ў кожнай навучальнай установе арганізатары выбралі сваіх пераможцаў. Ра­зам з дыпломамі ім уручылі невялікія сувеніры: кубкі, магніты і бірулькі з адпаведнай сімволікай, набыць якія дапамагла раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Тых, хто крыху не дацягнуў да прызавога месца, адзначылі падарункамі і падзякамі. Прыемную місію ўзнагароджання ўзялі на сябе Таццяна Патрушава і яе калега — вядучы рэферэнт сектара камеральных праверак Кацярына Пусько. Віншуючы пераможцаў, яны падзякавалі ім і астатнім дзецям за ўдзел у конкурсе, пажадалі поспехаў у вучобе, добра адпачыць летам і набрацца сіл перад новым навучальным годам.

Алена Шапавалава
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.