В Поставской ЦРБ появился новый аппарат ультразвукового исследования

Здравоохранение

Палепшыць якасць даследаванняў прызначаны новы лічбавы УГД-апарат высокага класа.

У распараджэнні ўрачоў-дыягностаў Пастаўскай ЦРБ з’явіўся новы апарат ультрагукавога даследавання. Пашпарт на лічбавую тэхніку высокага класа на гэтым тыдні медыкам уручыў кіраўнік раёна Сяргей Чэпік.

УГД-апарат і прылады да яго набыты за кошт сродкаў раённага бюджэту. Грошы на іх вы­дзелены ўстанове аховы здароўя дадаткова да гадавога бюджэту. Апарат пастаўлены РДГУП «Медтэхніка» г. Віцесбк.

— Стацыянарны лічбавы апарат ультрагукавога даследавання CHISON каштуе 46,9 тысячы рублёў і прызначаны для агульных, кардыялагічных і акушэрска-гінекалагічных даследаванняў, — паведаміў галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Уладзімір Чакавы. — Спецыялістаў для работы на дадзеным апараце дастаткова. Па графіку ў кабінеце №38 паліклінікі працаваць на ім будуць урачы-дыягносты  Сяргей Музычэнка, Васілій Сівіцкі, Марына Бекіш і Вольга Шакола. З ліпеня — Вераніка Грыбава.

Пашпарт ад новага УГД-апарата ўрачу-дыягносту Васілію Сівіцкаму ўручае старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік

Новы экзэмпляр медтэхнікі для пастаўскіх урачоў не стаў сюрпрызам: перш чым яе набыць, у ЦРБ была створана спецыяльная камісія. Яна вызначыла неабходны ўзровень дыягнастычных магчымасцей і клас апарата. Потым тэхнічныя параметры ўзгаднілі з галоўным спецыялістам па УГД-дыягностыцы галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Віктарам Гірсам. Апарат ужо прайшоў тэсціраванне і, па словах медыкаў, адпавядае ўсім чаканням. Галоўнае з іх — палепшыць узровень клініка-дыягнастычных даследаванняў.

Да гэтага на балансе бальніцы былі 3 УГД-апараты сярэдняга класа. Усе яны эксплуатуюцца 9 і больш гадоў і па розных прычынах не цалкам адпавядаюць патрабаванням, прадугле­джаным пратаколам аказання медыцынскай дапамогі. У хуткім часе адзін з іх будзе мадэрнізаваны: у ім заменяць датчыкі і праграмнае абсталяванне. Таксама ў рамках мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя сёлета ў Пастаўскай ЦРБ з’явіцца яшчэ адзін новы УГД-апарат высокага класа. Яго ўстанова атрымае па лініі Міністэрства аховы здароўя і ўстановіць у стацыянары №1. Тэхніка будзе выкарыстоўвацца для абследавання хворых, якія там праходзяць лячэнне.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.