Во время весенних работ в ОАО «Хотилы-агро» более 50 человек питаются в поле, мастерских, на зерноскладах

Сельское хозяйство

Праца дадае апетыту

Не менш за паўсотню чалавек харчуюцца падчас веснавых работ у адкрытым акцыянерным таварыстве «Хацілы-агра» ў полі, майстэрнях, на зернескладах. Абеды і надвячоркі заўсёды смачныя і каларыйныя, абавязкова з мяснымі стравамі. Іх гатуюць у сталовай сельгас­прадпрыемства повары Вера Буча і Вікторыя Усаценка. А пра забеспячэнне прадуктамі клапоціцца адміністрацыя.

Смачна есці! У полі за абедам механізатар Раман Лышко

Немалаважна і тое, што палявыя абеды абыходзяцца спажыўцам танна — яны заплацяць усяго 20% ад іх сапраўднага кошту. Астатнія выдаткі бярэ на сябе гаспадарка. А справы ў ёй, як заўсёды, ідуць паспяхова. Летась у ААТ «Хацілы-агра» сабралі з гектара ў сярэднім больш за 60 цэнтнераў зерневых і дасягнулі найвышэйшага ў вобласці валавога збору. Выдатная аснова закладзена ў гаспадарцы і пад ураджай-2020. Падкормлены азімыя, паспяхова праведзена сяўба зерневых, завяршаецца — кукурузы, неўзабаве прыступяць да пасадкі бульбы.

З дня ў дзень спорыцца праца ў механізатараў і дадае ім апетыту.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.