За 1-й квартал 2020 года на Поставщине снизилось количество преступлений

Безопасность

У аснове – кантроль і прафілактыка

Ужо некалькі гадоў запар Беларусь прызнаецца адной з самых бяспечных краін свету. У адпаведнасці з рознымі рэйтынгамі, у нас фактычна адсутнічае тэрарыстычная пагроза, адносна невысокі ўзровень злачыннасці ў грамадстве. У тым, што жыхары рэспублікі могуць спакойна жыць і працаваць, несумненная заслуга праваахоўных органаў, якія кантралююць крымінагенную абстаноўку.

У 2019 годзе на Пастаў­шчыне яна была дас­таткова спакойнай. Нягледзячы на тое, што ў раёне адбыўся невялікі рост (на 6,1%) агульнай злачыннасці, яе ўзровень па-ранейшаму застаўся ніжэйшым за сярэднеабласны. Асноўныя праблемныя моманты ў рабоце мясцовых аператыўнікаў былі звязаны з рэцыдыўнай злачыннасцю і злачынствамі, здзейсненымі ў стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку асобамі з судзімасцю. Таму сёлета асаблівыя намаганні супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама накіраваны ў першую чаргу на работу з гэтай катэгорыяй грамадзян.

З асобамі з судзімасцю непасрэдна працуе крымінальна-выканаўчая інспекцыя. На ўліку ў ёй знаходзяцца грамадзяне, якія адбываюць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, тыя, хто ўжо адбыў яго і гасіць судзімасць, а таксама асобы, у дачыненні да якіх устаноўлены прэвентыўны нагляд. Разам з іншымі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі інспектары спрабуюць рэсацыялізаваць іх, уцягнуць у грамадска карысную справу.

— Пры райвыканкаме існуе назіральная камісія, якая займаецца ў тым ліку пытаннямі працаўладкавання грамадзян. Штогод гэтай камісіяй на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна браніруецца пэўная колькасць рабочых месцаў для тых, хто вызваляецца з месцаў пазбаўлення волі. Пасля выхаду з папраўчых устаноў ім прапануюць работу — даюць магчымасць зарабляць і вярнуцца да нармальнага жыцця. Таксама аказваецца дапамога ў сацыяльна-бытавым абуладкаванні. У выпадку адсутнасці жылля райвыканкам можа прыняць рашэнне аб выдзяленні пакоя ў інтэрнаце, аказанні матэрыяльнай дапамогі, — расказвала начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Вольга Далінкевіч.

Што да асоб, якія адбываюць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, інспектары ажыццяўляюць за імі пастаянны кантроль: правяраюць па месцы жыхарства, як тыя выконваюць прадугледжаныя законам патрабаванні. Такім грамадзянам цалкам забаронена ўжываць спіртное, у вызначаны час яны павінны знаходзіцца дома. Парушальнікам спачатку выносіцца шэраг спагнанняў, пасля чаго абмежаванне волі замяняецца на яе пазбаўленне. Так, у першым квартале гэтага года судом Пастаўскага раёна ўжо асуджана адна жанчына да 1 года 6 месяцаў пазбаўлення волі.

— У рабоце па прафілактыцы «п’янай» злачыннасці не апошнюю ролю адыгрывае растлумачэнне насельніцтву таго, што алкагольнае ап’яненне не змякчае, а абцяжарвае адказнасць у выпадку здзяйснення злачынства або правапарушэння, — зазначае намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Мядзелка. — Акрамя прафілактычных гутарак і саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, адной з дзейсных мер бараць­бы з п’янствам з’яўляецца на­кіраванне аматараў спіртнога ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Правёўшы там 12 месяцаў, чалавек можа зрабіць для сябе пэўныя высновы — перастаць ужываць спіртное зусім або ў ранейшых аб’ёмах. І такія прыклады ў раёне ёсць.

Другі важны момант — гэта своечасовае забіранне з грамадскіх месцаў асоб у стане алкагольнага ап’янення. Тым, хто раней не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці або здзейсніў нязначнае правапарушэнне, міліцыянеры, як правіла, робяць вусную заўвагу або папярэджанне. На астатніх нецвярозых грама­дзян, асабліва якія стаяць на ўліку ў АУС райвыканкама, нідзе не працуюць, складаюць пратакол, і пачынаецца работа па іх накіраванні ў ЛПП. Прафілактыка «п’янай» злачыннасці сярод асоб з су­дзімасцю мае свае асаблівасці. Іх не толькі выклікаюць на пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, але і запрашаюць на выязныя судовыя пасяджэнні. У тых, хто не парушае ўмоў адбыцця пакарання, добра паво­дзіць сябе ў перыяд пагашэння судзімасці, ёсць магчымасць датэрмінова зняць пакаранне або пагасіць судзімасць. Гэтым пытаннем займаецца камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні, якая накіроўвае матэрыялы ў суд для прыняцця рашэння.

Уся пералічаная вышэй работа ўжо дае адчувальныя вынікі. За першы квартал 2020 года на Пастаўшчыне больш чым у 3 разы знізілася колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, у 2,5 раза менш стала рэцыдыўных злачынстваў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.