Альфред Малец стал лауреатом республиканского конкурса в номинации «Руководитель года»

Главное Общество

Набудавалі на ўзнагароду

На мінулым тыдні ў калектыў ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» прыйшла прыемная навіна — яго дырэктар Альфрэд Малец стаў лаўрэатам штогадовага рэспубліканскага конкурсу «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год» у намінацыі «Кіраўнік года».

Альфрэд Іосіфавіч удастоены дыплома лаўрэата і памятнага знака. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе тады, калі ў нашай краіне палепшыцца эпідэміялагічная сітуацыя.

У «Рассвет Пастаўскі» Альфрэд Малец прыйшоў 35 гадоў назад і, за выключэннем некалькіх гадоў, шчыруе тут усё жыццё. Спачатку быў майстрам, прарабам, потым — намеснікам дырэктара, а ў 1997-м узначаліў калектыў.

Альфрэд Малец на фоне будучага дзіцячага сада ў 6-м гарадку

— Прыемна, што вынікі работы нашага прадпрыемства адзначаны на рэспубліканскім узроўні, — дзяліўся Альфрэд Малец. — Безумоўна, гэта заслуга ўсяго калектыву. Сёння ён налічвае каля 180 чалавек і складаецца са стараннага рабочага персаналу, адукаваных і вопытных інжынерна-тэхнічных работнікаў. Нягле­дзячы на дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, які назіраецца на будаўнічым рынку краіны, у нашай арганізацыі досыць добры кадравы патэнцыял. Спрыяюць гэтаму ў тым ліку добрая заработная плата і грунтоўны сацыяльны пакет.

У гэтыя дні асноўнымі аб’ектамі ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» з’яўляюцца 40-кватэрны дом і дзіцячы садок па вуліцы Зялёнай у райцэнтры, малочнатаварная ферма «Волахі». Каб быць канкурэнтаздольнымі на будаўнічым рынку, «рассветаўцы» клапоцяцца пра дзень заўтрашні. Напрыклад, толькі летась яны ўклалі ў асноўны капітал каля 300 тысяч рублёў, а гэта складае больш за 50% па ўсім аб’яднанні «Полацксельгасбуд», у якое ўваходзіць прадпрыемства. Рост генпадрадных работ у 2019-м у параўнанні з папярэднім годам склаў 130%. Добрыя і эканамічныя паказчыкі.

Арганізатарамі прафесійнага конкурсу выс­тупаюць Саюз будаўнікоў і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Сёлета ўдзел у ім прымала больш за 120 прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічай галіны краіны. Пераможцаў вызначалі па 8 намінацыях: «Арганізацыя года», «Кіраўнік года», «Экспарцёр года», «Аб’ект года», «Тэхналогія года», «Прадукт года», «Энергазберажэнне», «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў».

Пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу маюць права ў рэкламных мэтах выкарыстоўваць лагатып конкурсу, размяшчаць яго на прадукцыі, якую выпускаюць, бланках арганізацыі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.