Артисты народной эстрадной группы «25 плюс-минус» посвятили видеоклип медикам Поставщины

Культура

Дзякуй вам, урачы!

Так называецца відэакліп, які запісалі ўдзельнікі народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус» і прысвяцілі яго медыкам нашага раёна.

Кожны год напярэдадні прафесійнага свята медыкаў у раённым Доме культуры ладзіўся ўрачысты сход. Падчас яго ўшаноўвалі найлепшых урачоў, медсясцёр, малодшы медыцынскі персанал, прысвячалі ім канцэртныя нумары.

Сёлета ў сувязі з неспрыяльнай эпідэ­міялагічнай сітуацыяй правядзенне масавых мерапрыемстваў абмежавана. Але работнікі Дома культуры ўсё роўна зрабілі падарунак людзям у белых халатах на ўзор расійскіх рок-музыкантаў: знаходзячыся ў самаізаляцыі, тыя запісалі сумесную песню «Дзякуй вам, урачы». Удзельнікі нашай народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус» выканалі гэты твор і зрабілі на яго відэакліп. У ім — будні медработнікаў розных аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы, хуткай дапамогі. Дарэчы, колькасць праглядаў ужо каля 4 тысяч.

— Некаторыя з нас самі або іх родныя, блізкія ў перыяд пандэміі хварэлі. Таму бачылі, у якіх складаных умовах працуюць тыя, хто знаходзіцца на перадавой у барацьбе з COVID-19,  — гаварыла дырэктар РДК Ала Чарнюк. — Медыкі — сапраўдныя героі нашага часу. І як не быць удзячнымі ім за вынослівасць, прафесіяналізм, самаадданасць?! Аддзячыць медыцынскім работнікам, вадзіцелям за іх вельмі цяжкую і небяспечную працу мы вырашылі віртуальна. Кожны з нашага калектыву сказаў у іх адрас шчырыя словы. А ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Ганна Антух, Аляксандр Кандыбін, Людміла Логінава, Арсеній Леўшын, узорнай цыркавой студыі «Каскад» і іншыя прысвяцілі ім музычныя падарункі.

Месяцы тры таму культработнікі былі вымушаны пачаць працаваць у анлайн-рэжыме. Стварылі свой канал на You Tube, працуюць у сацсетках «Одноклассники», «ВКонтакте», дзе змяшчаюць відэазапісы выступленняў народных калектываў, лялечнага тэатра «Вытворяшки», хору ветэранаў і іншых.

Анна Анішкевіч



Читайте по теме:
COVID-19. Жители Поставщины поделились своими историями выздоровления
На передовой борются с COVID-19 медработники инфекционного отделения Поставской ЦРБ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.