Большой футбол возвращается на стадионы Витебщины. Среди участников — ФК «Поставы-ПМЦ»

Спорт

У новы сезон з надзеяй

Пасля амаль васьмімесячнага перапынку вялікі футбол вяртаецца на стадыёны Прыдзвіння.

Напрыканцы чэрвеня абласная федэрацыя футбола распачынае чарговы чэмпіянат. У ім заявіліся 12 каманд. Прыме ўдзел у гэтым першынстве і ФК «Паставы-ПМЦ». Як і ў папярэднія гады, каманды падзеляць па тэрытарыяльным прынцыпе, і пасля папярэдняга раўнда ў два кругі з гульнямі на сваім і чужым палях пройдзе фінальны турнір за медалі, куды трапяць па тры найлепшыя з абодвух груп.

Яго рэгламент, а таксама каляндар гульняў неўзабаве зацвердзяць, а наша каманда на чале з галоўным вопытным трэнерам Васілём Грантоўскім актыўна рыхтавалася да барацьбы з добра вядомымі сапернікамі. Нагадаем, што ў мінулым сезоне маладыя пастаўчане фінішавалі на 10-м месцы сярод 14 каманд-удзельніц і правялі шэраг бліскучых матчаў: сенсацыйна з лікам 4:1 перамаглі на выездзе ўладальніка Кубка вобласці і сярэбранага прызёра — ФК «Полацк-2019». Праўда, сёлета спаборнічаць з палачанамі не давядзецца, бо яны гуляюць у чэмпіянаце Беларусі па футболе ў 2-й лізе. Але ў нашай групе застаўся моцны сапернік — трохразовы чэмпіён вобласці ФК «Лепель».

З мячом — нападаючы пастаўчан Яўген Ясюковіч

Пастаўчане таксама пазмагаюцца з мінулагоднімі фіналістамі і суседзямі з Глыбокага і Міёр, якія год назад занялі адпаведна 6-е і 7-е месцы. Сярод сапернікаў будзе і каманда «Дзвіна-Барс» (Верхня­дзвінск), а таксама аршанскі «Мясакамбінат». Ва ўсходняй частцы вобласці згуляюць каманды Талачына, Дуброўна, Сянно, Гарадка і віцебскія «Газавік» і «Славянскі Вялес».

«У новы сезон уступаем з надзеяй і пэўным аптымізмам, бо ўдалося не толькі захаваць, але і ўзмацніць наш мінулагодні склад, — расказаў галоўны трэнер пастаўчан Васіль Грантоўскі. — У родную каманду вярнуліся выхаванцы акадэміі ПМЦ — варатар Андрэй Чашун, абаронца Вадзім Танана, нападаючы Андрэй Вілейта. Яны пагулялі на прафесійным узроўні ў розных клубах Беларусі, шэраг адслужылі ў арміі. Таксама ў страі шматвопытны капітан Уладзімір Карага, нам дапамогуць форвард Яўген Ясюковіч, Уладзімір Камісарчук і яшчэ чацвёра нашых былых дублёраў наваполацкага «Нафтана». Побач з імі выйдзе на поле вялікая група маладых футбалістаў, нядаўніх прызёраў і пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў «Скураны мяч».

Для належнай падрыхтоўкі да сезона для пастаўчан створаны ўсе умовы, вырашаны пытанні з экіпіроўкай і транспартам, а самі хлопцы з нецярпеннем рвуцца ў бой, бо засумавалі па футболе. Часу для наладжвання каманднай гульні, як паведаміў іх настаўнік, было малавата, але на трэніроўкі збіраліся да 20 і больш ігракоў. Нашы футбалісты прыкладуць усе намаганні, каб паказаць прыгожую атакуючую гульню ў кожнай сустрэчы і выступіць лепш, чым у папярэднім сезоне.

Пастаўчане пачнуць чэмпіянат 28 чэрвеня ў 12.00 дома гульнёй з міёрцамі.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Для Евгения Скридлевского ЗОЖ — это не только работа, а стиль жизни
Новую организацию — отдел спорта и туризма райисполкома — возглавил Станислав Чимбург



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.