Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Миоры» — 2:3

Спорт

Аднаго жадання мала

ФК «Паставы-ПМЦ»—ФК «Міёры» — 2:3

Пастаўчанам трэці год запар выпала пачаць першынство дома гульнёй з міёрцамі. Сапернікі добра ведаюць адно аднаго: у мінулым па тры сезоны адгулялі ў чэмпіянатах Беларусі. Але на абласным узроўні ФК «Міёры» выступае лепш за нашых.

Апошнім часам гасцям нязменна ўдавалася першымі адкрываць лік ужо ў пачатку сустрэчы. Гэта традыцыя зноў паўтарылася: на 4-й хвіліне яны ўдала разыгралі вуглавы, і паўабаронца Арцём Цяплоў без перашкод адправіў мяч у непрыкрыты вугал варот — 0:1. Затым на 18-й хвіліне пастаўчанін Максім Голубеў памыліўся і адправіў мяч ва ўласныя вароты. У крытычнай сітуацыі нашы не змірыліся з такім развіццём падзей і пайшлі наперад, тройчы зарабілі права на небяспечныя штрафныя ўдары. Аднак Арцём Цітовіч спачатку прабіў над перакла­дзінай, удар Ігара Павініча адбіла сценка, а варатар гасцей Дзяніс Пальчэўскі з вугла адбіў мяч, пасланы туды Андрэем Вілейтам. За 6 хвілін да перапынку пастаўчане скарацілі розніцу ў ліку, калі А. Цітовіч бездакорна рэалізаваў пенальці за знос у штрафной цэнтрфорварда Яўгена Ясюковіча.

У другім тайме гульня трымала гледачоў у напружанні да самага канца, бо матч стаў праходзіць на сустрэчных курсах. Наш паўабаронца Уладзіслаў Дубін мог лік зраўняць, але паспяшаўся з завяршальным ударам. Пасля гадзіны барацьбы міёрцы вызначыліся яшчэ раз: іх нападаючы Раман Чубрэвіч па-майстэрску ўдарыў у далёкі вугал варот — 1:3. Інтрыга ў паядынку ўспыхнула з новай сілай на 70-й хвіліне, калі А. Вілейта скарыстаўся памылкай свайго апекуна і зноў звёў розніцу ў ліку да мінімуму. Хоць нашы вельмі стараліся, але давесці матч да баявой нічыёй у іх не атрымалася. Саступілі моцнаму саперніку Мацкевіч, Камісарчук, Голубеў (Давідоўскі), Цітовіч, Танана, Д. Зелянкевіч (Кабяк),У. Дубін (Гіль), Павініч (М. Зелянкевіч), Карага (к), Ясюковіч, Вілейта.

У стартавым туры дзеючы чэмпіён — ФК «Лепель» — з лікам 1:2 прайграў на выездзе ў Оршы. Нашы суседзі з Глыбокага разграмілі (6:2) дома «Дзвіну-Барс» (Верхнядзвінск). Ва ўсходняй групе матчы прынеслі такія вынікі: «Газавік» (Віцебск)—«Ніва» (Талачын) — 4:1, «Дзецкасельскі» (Гарадок)—­«Днепр» (Дуброўна) — 8:1, ФК «Сянно»—«Прадцэнтр» (Віцебск) — 2:2.


Прадстаўляем ФК «Паставы-ПМЦ»


Варатары: 1. Вадзім Мацкевіч (2003 года нараджэння), 2. Андрэй Чашун (1997).

Абаронцы: 3. Дзяніс Казлоў (2002), 4. Стас Гіль (2003), 5. Вадзім Танана (1997), 6. Максім Голубеў (1998), 7. Яўген Хараў (2003), 8. Ілья Алейнікаў (2004), 9. Арцём Цітовіч (1998), 10. Дзмітрый Рогач (2004).

Паўабаронцы: 11. капітан каманды Ула­дзімір Карага (1974), 12. Руслан Зелянкевіч (1994), 13. Ігар Павініч (1997), 14. Ула­дзімір Камісарчук (1997), 15. Уладзіслаў Дубін (2003), 16. Марк Хмяльніцкі (2002), 17. Віталь Жылевіч (2000), 18. Крысціян Дзеўгуць (2005), 19. Дзмітрый Зелянкевіч (2004), 20. Раман Мядзведзеў (1996), 21. Мікіта Пурлан (2004), 22. Рыгор Кабяк (2003), 23. Мікіта Давідоўскі (2003), 24. Мікіта Зелянкевіч (2005).

Нападаючыя: 25. Яўген Ясюковіч (1995), 26. Андрэй Вілейта (1997), 27. Аляксей Кандрашонак (1993), 28. Кірыл Каралёнак (2003).

Галоўны трэнер — Грантоўскі Васіль Мікітавіч (1949).


Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Большой футбол возвращается на стадионы Витебщины. Среди участников — ФК «Поставы-ПМЦ»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.