COVID-19. Жители Поставщины поделились своими историями выздоровления

Здравоохранение

Дапамаглі справіцца з COVID-19

Да Дня медыцынскіх работнікаў «ПК» штогод атрымлівае стос падзячных лістоў, у якіх нашы чытачы не шкадуюць шчырых слоў у адрас прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі. Сёлета допісаў на парадак больш. А ўсё таму, што пандэмія каранавіруса прымусіла расставіць жыццёвыя прыярытэты, навучыла цаніць прафесіяналізм медыкаў, стойкасць іх духу, вытрымку, спагаду, дабрыню. Віншавальныя радкі прыходзяць і ў вершах, і ў прозе. Друкуем некаторыя з іх.

Каранавірусная інфекцыя, як злая навала, апанавала ўвесь свет. Не прамінула і мяне. Аднак, нягледзячы на мой сталы ўзрост — 83 гады, — хваробу ўдалося перамагчы. А дапамаглі мне справіцца з ёй урачы і медсёстры аддзяленняў тэрапіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі Пастаўскай ЦРБ, якія 22 дні змагаліся за маё жыццё. Шчыра дзякую ім за своечасовую прафесійную дапамогу і клопат.

Віншую ўсіх медыкаў раёна з прафесійным святам! Жадаю моцнага здароўя і поспехаў у іх нялёгкай працы.

Крысціна Махніс, г. Паставы

* * *

У канцы красавіка ў бальніцу трапіла мая мама Ала Уладзіміраўна Кішко, а ў пачатку мая — і я. Медыкі змагаліся за нашы жыцці ў прамым сэнсе слова: спачатку нас палажылі ў тэрапеўтычнае аддзяленне, затым — у рэанімацыйнае. Мама была падключана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, а мяне накіравалі на лячэнне ў абласную бальніцу. Анёлы ў белых халатах кругласутачна былі побач, і пагроза жыццю мінавала. Пасля працягвалася лячэнне ў хірургічным аддзяленні ЦРБ.

Бязмежна ўдзячныя П. Е. Лук’янаву, І. М. Шаламіцкаму, А. С. Губрэславу, М. П. Маскалёвай, асабліва медыкам рэанімацыйнага аддзялення і ўсяму медперсаналу бальніцы, а таксама адміністрацыі на чале з галоўным урачом У. М. Чакавым, фельчару неадкладнай дапамогі Людміле Шылько, якую мы называем сямейным доктарам. І з прафесійным святам вас, нашы дарагія!

Жанна Цуканава, г. Паставы

* * *

Этой весной в нашу семью пришла большая беда: коронавирусной инфекцией заразилась я, моя мама, свекровь, муж, дочь, зять, внук, жена брата, их дочь и 2 внука. Всего — 10 человек. Одни перенесли болезнь в относительно лёгкой форме и лечились дома, а мама, невестка, зять и я с более серьёзными симптомами попали в больницу.

Искренне благодарю за высокий профессионализм, доброту и сострадание к пациентам врачей инфекционного отделения Алесю Павелкович, Александра Малея, медсестёр Валентину Кетрис, Инну Борис, Людмилу Леошко, Светлану Кривенькую, младших медсестёр Тамару Дунец, Елену Сапровскую, санитарок Светлану Михееву и Елену Мешко. От кроватей больных они не отходили ни на секунду, окружали вниманием и заботой каждого пациента. Также большое спасибо врачу отделения анестезиологии и реанимации ЦРБ Александру Побединскому, медсестре Наталье Бойко и санитарке Марине Сандюк, а также врачу поликлиники Татьяне Доценко. Все они — медики от Бога.

К сожалению, моя мамочка так и не оправилась от болезни и после недельной госпитализации умерла в отделении анестезиологии и реанимации ЦРБ от сердечной недостаточности. Безгранично благодарна всем, кто поддержал нас в этот скорбный час морально и материально: соседям с улицы Гоголя, коллегам из бара «Папараць-кветка», Елене Штуро и Кристине Красовской. Крепкого вам здоровья, и пусть вас обминают беды.

Людмила Михневич, г. Поставы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.