Посаженные в прошлом году декоративные деревца и кустарники привлекают внимание поставчан

Главное Экология

Яблынькі бываюць розныя

Падчас мінулагодняга рэспубліканскага суботніка Паставы значна азеляніліся. Толькі на плошчы Леніна з’явілася больш за 300 саджанцаў, якія дзеляць яе тэрыторыю на адмысловыя зоны. Таксама камунальнікі «прызямлілі» дэкаратыўныя дрэўцы і кустарнікі на ўездзе ў горад (ля стэлы і самалёта), у раёне аўтобуснага прыпынку «ДЭУ».

— Былі высаджаны ялінкі, клёны, яблыні, спірэі, кізільнік, ядловец, барбарыс, бэз, туі, рабініі, фарзіцыі, — расказвала кветкавод 4-га разраду УП ЖКГ Вольга Гайдукевіч. — Амаль усе расліны прыжыліся. Не абышлося і без «прарэджвання» насаджэнняў нядобрасумленнымі грамадзянамі. Напрыклад, яшчэ нядаўна на цэнтральнай плошчы горада з боку пошты былі 4 кусты спірэі, цяпер засталіся 2.

Гэтай вясной асаблівую ўвагу прахожых прыцягнулі невялічкія дрэўцы з бардовым лісцем і буйной бела-ружовай квеценню. Два такія красуюцца на плошчы, пяць — на ўездзе ў мікрараён 5-га гарадка. Якія толькі здагадкі наконт віду дрэў людзі ні агучвалі! Сярод варыянтаў была нават сакура. Як паведамілі камунальнікі, гэта дэкаратыўныя яблынькі сорту «рудольф». Яны маюць круглую карону і дасягаюць 5-6 метраў у вышыню. Плады таксама вельмі прыгожыя, маюць мядова-жоўты колер, але нясмачныя.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.