#раЗАм з бацькамі
Пад такой назвай па ўсёй краіне прайшла працоўная акцыя, ініцыяваная Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.
У яе рамках валанцёры арганізацыі сумесна з маладымі сем’ямі добраўпарадкавалі дзіцячыя пляцоўкі і знакавыя месцы ў сваіх населеных пунктах. Пастаўчане шчыравалі на алеі сямейных дрэў, закладзенай год таму каля дома №23 па вуліцы Зялёнай у райцэнтры. Разам з мамамі (таты ў гэты час былі на працы) лункі каля маладзенькіх дрэўцаў праполвалі дзеткі рознага ўзросту. Занятак знайшоўся нават для самых маленькіх: ім даручылі завязаць на клёны стужкі з беларускім арнаментам. Але, гледзячы на дарослых, старэйшых братоў і сясцёр, малыя не абмежаваліся гэтай задачай і імкнуліся не адставаць ад іх. Нават спрабавалі ўпраўляцца з рыдлёўкай і матыкай.
— На праполцы я з сынамі Арцёмам, Уладам і дачкой Юляй. Наш тата на працы, — расказвала Алёна Ардынская. — З задавальненнем згадзіліся добраўпарадкаваць алею сямейных дрэў, тым больш што на ёй растуць і нашы дрэўцы, пасаджаныя год назад. Сачылі, ці прыжывуцца. Зараз любуемся імі праз вокны кватэры альбо калі ідзём на возера. Лічу, што сумесная праца будзе на карысць не толькі насаджэнням, але і дзецям.
Удзел у акцыі прынялі ў асноўным мнагадзетныя мамы. Таму не дзіўна, што з такой колькасцю памочнікаў яны справіліся з работай у адно імгненне.
Вераніка Філановіч. Фота аўтара
Читайте также:
БРСМ запустил челлендж #РаЗАмзбацькам к Международному дню отца (+видео) |
Кто в ответе за безопасность детей на площадках? И в каком состоянии площадки в Поставах? |