Галина Кобзик: «Каждый хозяин должен заботиться о своем домовладении»

Общество

Любіць працу і парадак

Не спыніцца каля такога касца было немагчыма — жанчына немаладога ўзросту спрытна закладвала ручную касу і пакідала за сабой роўны пракос. Знаёмімся: Галіна Іосіфаўна Кобзік.

— Усё жыццё адпрацавала даяркай у ААТ «Кураполле-агра», — расказвала. — Нават атрымаўшы права на пенсію, яшчэ тры гады не магла развітацца са сваімі буронкамі. Карову на ўласным падворку ўжо не трымаю, але ёсць дзве дойныя казы, двое казлянятак і казёл. Кашу з двайной выгадай: будзе сена для маіх гадаванцаў і каля дарогі папрыгажэе.

Галіна Іосіфаўна Кобзік

Галіна Іосіфаўна сама сабе гаспадыня. Адна дачка жыве ў Паставах, другая — у Целяках.

— У дзяцей хапае сваіх спраў, — апавядала мая суразмоўца. — Я стараюся іх нічым не азадачваць. З усім спраўляюся сама. Дагля­даць козачак — мой любімы занятак. Імкнуся ўсюды падтрымліваць парадак. Нягожа, каб і сад насупраць маёй хаты зарастаў. Лічу, што кожны гаспадар павінен дбаць пра сваё домаўладанне.

А ў рэчаіснасці, на жаль, здараецца рознае. Часам праяз­джаю па гарадскіх ці вясковых вуліцах і бачу крапіву, чартапалох вышэй за агароджу. Каб абкасіць ці вырваць іх, патрабуецца не так і шмат намаганняў. Было б жаданне.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.