Хватило ненадолго! У взрослого оленя в парке между Юбилейной и 5-м городком уже оторвали хвост!

Главное Общество

І ўсё-такі аленяў пакалечылі

«Проста немагчыма глядзець, што людзі робяць з аленямі, устаноўленымі ў парку паміж вуліцай Юбілейнай і мікрараёнам 5 гарадка! У дарослага ўжо хвост адарвалі», — скрушана паведамляюць камунальнікі, прымушаючы мяне ў чарговы раз узяцца за фотаапарат.

Пра штучных аленяў «ПК» пісаў ужо двойчы: спачатку пра іх устаноўку, якая адбылася 25 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка, потым — пра варварскія адносіны да скульптур. Звяртацца да тэмы ў трэці раз на старонках газеты я не планавала. Думала змясціць фотаздымак у сацыяльных сетках выдання. Але, убачыўшы «пацярпелага», перадумала. Сапраўды, у галаве не ўкладваецца, да чаго можна давесці арт-аб’ект за 2 месяцы: у дарослай асобіны па шве разадрана спіна, замест хваста тырчыць жалезная аснова, задняя правая нага счасаная ажно да каркаса. А неўзабаве тое ж самае чакае і правую, бо на канечнасці вельмі зручна станавіцца нагамі, узбіраючыся на жывёліну. Аляня пацярпела менш — у яго пакуль што «падшліфавана» толькі адна нага.

Паважаныя гараджане! Усвядомце нарэшце: гэтыя аб’екты з’яўляюцца фотазонай, а не атракцыёнам, як думаюць некаторыя. І калі і далей будзеце выкарыстоўваць аленяў не па прызначэнні, то ад іх у хуткім часе застануцца адны капыты.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
В парке микрорайона улицы Юбилейной поселились олень с олененком (видео)
Возле музыкальной школы появилась новая декоративная фигура — рояль
Внимание на грани вандализма. Как долго протянут новые арт-объекты: медведь, рояль и олени?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.