Косовица приближается к финишу. Кормозаготовка в ОАО «Курополье-агро»

Сельское хозяйство

Залаты фонд

Так кіраўнік ААТ «Кураполле-агра» Уладзімір Касцень ахарактарызаваў бацьку і сына Адынцоў, іншых механізатараў, якіх сустрэлі на корманарыхтоўцы.

Травы першым укосам у гаспадарцы трэба ўбраць на 1 935 гектарах. Больш чым на палове гэтай плошчы іх скасіў Мікалай Адынец і першым у раёне запісаў на свой рахунак  тысячу гектараў.

Мікалай Адынец прымае віншаванні ад Аляксея Філімонава, Уладзіміра Касцяня і сына Валерыя

— І гэта толькі травы на сянаж і сена, — удакладніў Уладзімір Касцень. — А яшчэ Мікалай рэгулярна падкошвае іх на пашы. Ніколі не лічыцца з часам, беражэ тэхніку. Дзякуй табе, Коля, за працавітасць, безадмоўнасць і выхаванне годных сыноў. Ты — ва ўсім для іх прыклад.

Павіншаваць Мікалая Адынца прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў.

— Дзякуй вам за старанне, — гаварыў, паціскаючы руку перадавіку. — Менавіта такія, як вы, рупліўцы забяспечваюць запас кармоў для грамадскага статка на будучую зімоўку. Па тэмпах «зялёнага жніва» наш раён адзін з найлепшых у вобласці. У «Кураполлі-агра» сёлета кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы ўжо нарыхтавана больш, чым летась. Касавіца набліжаецца да фінішу. Але расслабіцца, напэўна, не ўдасца: на падыходзе другі ўкос, уборка насеннікаў траў, рапсу. А там і збажына падаспее.

Універсальны механізатар Павел Болт

У Валерыя Адынца гэтыя дні асабліва напружаныя: хлопец закончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж, здаў экзамены, у сераду абараніў дыпломную работу. І яшчэ паспявае працаваць на палетках.

У чацвер корманарыхтоўчая тэхніка ААТ «Кураполле-агра» была задзейнічана на 200-гектарным полі па дарозе на Васіліны. Там, дзе Адынцы і Юрый Сівы склалі травы ў пракосы, ужо, як шпулькі, ляжалі рулоны сенажу ў стрэйч-плёнцы. Прасаваннем правяленай масы не першы год зай­маецца Аляксандр Яначкін. Ён пастаянна ў ліку найлепшых сярод удзельнікаў раённага спаборніцтва.

З граблямі рупяцца Аляксандр Фядотаў і Генадзій Кухальскі

Сонечнае і спякотнае надвор’е прымушае механізатараў асабліва рупіцца, каб не дапусціць перасыхання травы. За касілкамі ідуць граблі, з якімі працуюць Генадзій Кухальскі і Аляксандр Фядотаў. Механізатары маладыя, але кіраўніцтва ўскладае на іх вялікія надзеі, таму Аляксандру даверыла новы трактар, які гаспадарка атрымала на мінулагодніх «Дажынках», а Генадзію — новыя граблі, набытыя з дапамогай малочнага завода.

На трамбоўцы сянажнай масы шчыруе Валерый Баравік

— Пад’едзем яшчэ да Паўла Балта, — прапанаваў Уладзімір Касцень. — Ён звычайна заняты на адвозцы зялёнай масы з поля да сянажнай траншэі. Сёння я папрасіў яго папрацаваць на КВК. Павел — універсальны механізатар. На якую б тэхніку ні сеў, упраўляецца аднолькава прафесійна. А якая няпростая работа ў тых, хто трамбуе масу ў траншэі!

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:

Каждый механизатор в ОАО «Ярево-агро» старается усердно работать на общий результат
«Зеленая жатва» в ОАО «Знамя Победы-агро» идет полным ходом
Доярка ОАО «Хотилы-агро» Александра Юргилевич обогнала соперниц по надоям в 2 раза


Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.