Лиза Подгайская из Андроновской школы сдала 411 кг макулатуры

Образование

Грамата і торт за старанне

На працягу многіх гадоў вучні Андронаўскай яслі-сад—базавай школы займаюць першае месца ў раёне па зборы макулатуры. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. Мясцовыя школьнікі адправілі на перапрацоўку каля тоны кардону і паперы, сабраўшы ў сярэднім па 35 кілаграмаў на чалавека. А найбольш здала пяцікласніца Ліза Падгайская — ажно 411 кілаграмаў.

Вучаніца Андронаўскай ЯСБШ Ліза Падгайская

— Раней Ліза прыносіла ў школу па 200-250 кілаграмаў, што таксама нямала, — расказваў настаўнік дзяўчынкі Юрый Катовіч. — У яе шматдзетнай сям’і збор макулатуры пастаўлены на паток: гэтым займаюцца ўсе, у тым ліку бабулі Вольга і Ганна, якія сёлета асабліва пастараліся. Вось і зараз конкурс толькі завяршыўся, а родныя пачалі збіраць другасную сыравіну на наступны год.

За перамогу ў раённым спаборніцтве Ліза атрымала Ганаровую грамату і шыкоўны торт уласнай вытворчасці ад Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Другое месца па школе заняла яе аднакласніца Ніка Гінько, трэцяе раздзялілі другакласнік Аляксей Глінка і першакласніца Міласлава Аліхвер.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.