Механизаторы ОАО «Курополье-агро» — лучшие на кормозаготовке

Сельское хозяйство

Адны з найлепшых у раёне

Паехаць на корманарыхтоўку ў ААТ «Камайскі-агра» падштурхнулі добрыя паказчыкі работы механізатараў гаспадаркі. Іх прозвішчы — у першых радках інфармацыі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У чацвер корманарыхтоўчая тэхніка «Камайскага-агра» была сканцэнтравана каля Свіран. Ля мясцовай фермы закладвалася першая сянажная траншэя. Недалёка ад яе знаходзіцца поле. Там сустракаю двух Віктараў — Сінкевіча і Шушкевіча. Для кожнага з іх праца на сенажацях — прывычная справа. Абодва заўсёды шчыруюць. І сёлета яны ў лідарах сярод механізатараў, занятых на падборы і здрабненні правяленай масы.

На перавозцы зялёнай масы найлепшых вынікаў дабіваецца Іосіф Гайлюн

— Дажджы адкінулі нас, напэўна,  у канец зводкі, — не без суму гаварыў Віктар Сінкевіч. — Два дні не выязджалі ў поле, чакалі, каб падсохла. Маё «Палессе» на шырокіх колах яшчэ неяк ішло. А вось «Беларусы» буксавалі. Як толькі глебу падцягнула, уключыліся ў работу. Кожны разумее, што ад нас у многім залежыць забяспечанасць грамадскага статка кармамі.

Згодна з планам, на будучую зімоўку трэба назапасіць амаль 24 тысячы тон сенажу, у тым ліку ў палімернай упакоўцы — 5 000, больш за 20 тысяч тон сіласу. Для гэтага травы першага ўкосу неабходна ўбраць амаль на 3 000 гектараў. У параўнанні з іншымі гаспадаркамі тут самая вялікая плошча. На 19 чэрвеня работа выканана на 55%. Каб жывёла атрымала кармы высокай якасці, трэба дакладна спрацаваць па трох пазіцыях: скасіць травы ў фазе вегетацыі, строга прытрымлівацца тэхналогіі нарыхтоўкі і належным чынам іх захоўваць.

Віктар Сінкевіч і Віктар Шушкевіч — лідары сярод занятых на здрабненні правяленай масы

— Засуха і холад у маі замарудзілі рост траў,  — расказваў дырэктар ААТ «Камайскі-агра» Уладзіслаў Шаршнёў. — Таму з першага ўкосу наўрад ці атрымаем запланаваныя тоны. Праўда,  пасля шчодрых дажджоў і з наступленнем па-сапраўднаму летняга цяпла травы падцягнуліся і пагусцелі. Людзі, занятыя на корманарыхтоўцы, стараюцца. Нездарма прозвішчы большасці нашых механізатараў па ўсіх відах работ значацца сярод перадавікоў раённага спаборніцтва.

На касьбе вызначаюцца Іван Яркоўскі, Эдгард Бразоўскі, Вячаслаў Кліпа, Валерый Кірплюк. Скошаную масу ў валкі для правяльвання зграбаюць Мікалай Падрэз, Аляксандр Чэкет, Валерый Смільгінь. На перавозцы найлепшых вынікаў дабіваецца Іосіф Гайлюн. Рупяцца таксама Аляксей Яркоўскі, Генадзій Юрэвіч, Генадзій Шушкевіч, Вацлаў Яцэвіч і іншыя.

На адвозцы рупяцца Генадзій Шушкевіч, Вацлаў Яцэвіч і Генадзій Унтан

— На першую старонку газеты змясціце нашага «дзядулю», — пастуквае па плячы Вацлава Яцэвіча намнога маладзейшы за яго Генадзій Шушкевіч. — Ён у гаспадарцы з 1978 года. На любой рабоце — сярод першых, як энерджайзер! Няхай яшчэ доўга не садзіцца яго батарэйка!

Адзін за адным да сянажнай траншэі пад’язджаюць трактары, некаторыя — з двума прычэпамі. Сыплецца з кузаваў добра правяленая зялёная маса, і за работу бяруцца Павел Смільгінь і Сяргей Бразоўскі.  Іх трактары старанна трамбуюць траву. Уначы работнікаў зменіць Леанід Счасны.

Мікалай Падрэз вызначаецца на зграбанні травы

Вельмі карысным лічыцца сянаж у стрэйч-плёнцы. На яго прасаванні няма роўных Мікалаю Вісоцкасу і Валерыю Руткоўскаму.

Травы першага ўкосу неабходна ўбраць амаль на 3 000 гектараў, назапасіць каля 24 тысяч тон сенажу, больш за 20 тысяч тон сіласу, 2 200 тон сена

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.