На передовой борются с COVID-19 медработники инфекционного отделения Поставской ЦРБ

Здравоохранение

Туберкулёз, гепатыт, кішэчная інфекцыя, гаймарыт… Гэтыя і іншыя профільныя захворванні, з якімі заўжды шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне, «пацясніў» каранавірус:  апошнія некалькі месяцаў тут лечацца пацыенты выключна з каранавіруснай інфекцыяй, ускладненай пнеўманіяй.

«Інфекцыя» заўсёды была закрытым і ізаляваным аддзяленнем. Таму да строгага выканання санэпідрэжыму яго работнікі прызвычаіліся даўно. Адзінае, што змянілася ў апошні час, — неабходнасць апранаць сродкі індывідуальнай аховы, накіроўваючыся ў «брудную» зону.

У аддзяленні 16 ложкаў, адзін з іх — дзённага знахо­джання. У асноўным палаты 2-месныя. Ёсць бокс і паўбокс, аснашчаныя санвузлом, з асобным уваходам. Яны прадугле­джаны для хворых з асабліва небяспечнымі інфекцыямі, якія патрабуюць сацыяльнага ізалявання. І хоць зараз ва ўсіх пацыентаў дыягназ аднолькавы, ім усё адно не дазваляецца пакідаць палаты.

Старшая медсястра Алена Каваленка, урач-інфекцыяніст Аляксандр Малей, сястра-гаспадыня Святлана Аўдошчанка, медсястра па доглядзе хворых Алена Сапроўская і санітарка Алена Мяшко

— Нядаўна ў нашым распараджэнні з’явіліся кіслародны канцэнтратар, ЭКГ-апарат, кантактны тэрмометр, пульсаксіметры, што, безумоўна, спрашчае работу, — «право­дзяць інвентарызацыю» ў інфекцыйным аддзяленні выконваючы абавязкі загадчыка Аляксандр Малей і ўрач агульнай практыкі Алеся Павялковіч. — Як толькі скончыцца эпідэмія, правядзём заключную дызынфекцыю, зробім касметычны рамонт палат. Таксама ў планах — замена вокнаў і сантэхнікі.

Хворых лечыць вопытны медперсанал. Гэта выконваючы абавязкі загадчыка аддзялення Аляксандр Малей, урач Алеся Павялковіч, старшая медыцынская сястра Алена Каваленка, медсёстры Святлана Крывенькая, Валянціна Кетрыс, Людміла Лявошка, Іна Борыс, малодшыя медсёстры  Нэля Ляшчынская, Тамара Дунец, Алена Сапроўская. Санітаркамі тут працуюць Алена Мяшко, Святлана Міхеева,  сястрой-гаспадыняй —  Святлана Аўдошчанка. Нават цяжка пералічыць, колькі за апошні месяц-паўтара ў рэдакцыю раённай газеты паступіла прапаноў напісаць пра іх, па­дзякаваць за прафесіяналізм, дабрыню, увагу, эфектыўнае лячэнне.

— Нам вельмі прыемна чуць шчырыя словы, тым больш што ўсе работнікі аддзялення іх заслугоўваюць: у нас няма выпадковых людзей, кожны прыйшоў сюды па прызванні, укладвае ў работу душу, — запэўнівае старшая медсястра інфекцыйнага аддзялення ЦРБ Алена Каваленка.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте по теме:
COVID-19. Жители Поставщины поделились своими историями выздоровления
Артисты народной эстрадной группы «25 плюс-минус» посвятили видеоклип медикам Поставщины



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.