На СТК «Озерки» появились новые развлечения: надувная детская горка и 2 зорба

Важное Спорт

І на зорбе пакатацца

СТК «Азёркі» — любімае месца адпачынку многіх жыхароў раёна. Яно вабіць не толькі хараством прыроды, але і разнастайнасцю форм баўлення часу. На гэтым тыдні іх стала яшчэ больш: тут з’явіліся надзіманая горка і 2 зорбы.

Горка разлічана на маленькіх дзетак, зорб — на дарослых і старэйшых дзяцей. Першы атракцыён усім вядомы, таму апісваць яго не мае сэнсу. А вось другі ў нашых мясцінах пакуль што навінка. Зорб — гэта вялікі надзіманы шар для катання як на сушы, так і па вадзе (у «Азёрках» прапануюць другі варыянт). Ён мае 2 сферы, паміж якімі напампоўваецца паветра. Тая, што ўнутры, знешне нагадвае… каранавірус.

— Забава экстрэмальная, але бяспечная. Сеанс доўжыцца 10 хвілін. Адначасова знаходзіцца ў зорбе могуць некалькі чалавек, — расказваў начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Да паслуг адпачывальнікаў — катамараны, лодкі, гідрацыклы. Ёсць магчымасць прамчацца над возерам на тросе.

Дастаткова прапаноў актыўнага адпачынку і на сушы. Напрыклад, можна паганяць на квадрацыкле, пагуляць у міні-футбол, пляжны і звычайны валейбол на спецыяльных пляцоўках. Не менш адрэналіну атрымаеце пры «штурме» скаладрома, пераадольванні ўзроўняў вяровачнага гарадка. Для малых прадугледжана яго міні-версія — паляна павука. Аматараў лёгкай пары чакае лазня на дрывах на беразе возера, паходнага жыцця — альтанкі і кемпінгавая стаянка.

Апроч гэтага, кожную нядзелю ў «Азёрках» ладзяцца анімацыйныя праграмы для дзяцей. Прадстаўленні кожны тыдзень розныя. Падобная версія для дарослых — модны ва ўсім свеце тымбілдынг (карпаратыўны адпачынак). Таксама прымаюцца заяўкі на правядзенне дзён нараджэння і розных свят.

Любы з прапанаваных варыянтаў падорыць станоўчыя эмоцыі і незабыўныя ўражанні, бо, як вядома, найлепшы адпачынак — актыўны.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
На спортивно-туристическом комплексе «Озерки» появилась мини-птицеферма

Аисты облюбовали «столовую» в окрестностях Постав — городской полигон для бытовых отходов



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.