Один концентратор кислорода — есть! Продолжается сбор средств на второй аппарат

Здравоохранение

Адзін ёсць, чарга – за другімНядаўна пастаўчанка Людміла Бальшакова звярталася да жыхароў раёна ў артыкуле з просьбай пералічыць грошы на ўказаны банкаўскі рахунак (ён адкрыты на яе імя) на набыццё 2-х кіслародных канцэнтратараў для Пастаўскай ЦРБ. Літаральна праз тры дні неабходная сума на адзін апарат (яго кошт — 3 280 беларускіх рублёў) была сабраная, а канцэнтратар — замоўлены ў пастаўшчыка.

Трэба сказаць, што да выхаду газетнага артыкула частка патрэбнай сумы ўжо мелася: адны яшчэ раней пералічылі грошы на банкаўскі рахунак, іншыя сабралі пэўную суму наяўнымі. Публікацыя толькі акумулявала сілы неабыякавых людзей і дазволіла зрабіць апошні рывок. Актыўна ўключыліся ў збор ахвяраванняў на канцэнтратар прыватныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, а таксама работнікі райвыканкама і яго структурных адзінак.

Магчымасці новага кіслароднага канцэнтратара з прадукцыйнасцю 5 літраў у хвіліну калегам дэманструе загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ Мікалай Васюковіч

У панядзелак медтэхніку перадалі ў тэрапію стацыянара ЦРБ — нашы землякі збіралі сродкі, каб набыць канцэнтратар менавіта для гэтага аддзялення. Апарат будзе выкарыстоўвацца не толькі падчас пандэміі каранавіруса, але і пасля яе для лячэння пацыентаў з захворваннямі дыхальнай і сардэчна-сасу­дзістай сістэм. Гэта дазволіць не пераводзіць іх у аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Канцэнтратар прадукцыйнасцю 5 літраў у хвіліну можа забяспечваць кіслародам адразу двух чалавек.

Збор сродкаў на набыццё другога такога апарата працягваецца. Не заставайцеся абыякавымі! Рэквізіты банкаўскага рахунка, на які можна пералічыць грошы, можна знайсці ТУТ.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

1 комментарий по теме “Один концентратор кислорода — есть! Продолжается сбор средств на второй аппарат

  1. Администрация и коллектив УЗ «Поставская ЦРБ» выражает благодарность за оказанную помощь в приобретении 1 концентратора кислорода в терапевтическое отделение.

    Так же сообщаем,что по распределению Министерства Здравоохранения Республики Беларусь по гуманитарной помощи получено 4 концентратора кислорода «Оксимед» из них 2 — 05.05.2020 г. и ещё 2 12.06.2020 года.

    На сегодняшний день в больнице имеется 5 концентраторов кислорода, которые находятся в режиме ожидания. Организованы дополнительные точки подачи кислорода. На данный момент имеющиеся точки кислородной поддержки используются не более чем на 30%.

    Спасибо всем за оказанную помощь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.