Поздравляем девушек и юношей Поставщины с Днем молодежи!

Важное Общество

Вы – будучыня краіны

Дарагія сябры! Сёння мы адзначаем цудоўнае свята — Дзень моладзі.

Маладосць — час надзей, адкрыццяў, пошуку свайго жыццёвага шляху і смелых планаў. Менавіта вам, маладым, неўзабаве давядзецца ўзяць на сябе адказнасць за нашу краіну, яе далейшае развіццё, за лёс старэйшага пакаленння. І маладыя пастаўчане сёння ўпэўнена заяўляюць пра сябе ва ўсіх сферах — у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, мастацтве, спорце, годна прадстаўляюць раён на разнастайных конкурсах, фестывалях, форумах. Радуе, што яны не застаюцца ў баку ад вырашэння актуальных задач, актыўна праяўляюць сябе ў грамадскім і палітычным жыцці раёна.

Шчыра жадаем вам не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці наперад. Не бойцеся праяўляць ініцыятыву, прымаць рашэнні, здзяйсняць самыя смелыя адкрыцці, дабівацца новых перамог. Поспехаў вам, маладыя пастаўчане, у дасягненні пастаўленых мэт, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, любові, шчасця і аптымізму.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.