Выявить и обезвредить — это задача работников отдела эпидемиологии Поставского РайЦГЭ

Здравоохранение

Выявіць і абясшкодзіць — гэта задача работнікаў аддзела эпідэміялогіі Пастаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Яна актуальная асабліва цяпер, у перыяд барацьбы з COVID-19.

— У цесным кантакце з цэнтральнай раённай бальніцай у рэжыме павышанай гатоўнасці праводзім лакалізацыю і ліквідацыю ачагоў каранавіруснай інфекцыі, — расказвала загадчык аддзела Людміла Сафронава. — Маніторым электронныя базы вынікаў палімернай ланцуговай рэакцыі на наяўнасць COVID-19. Пры рэгістрацыі такіх выпадкаў устанаўліваем кантактных асоб 1-га і 2-га ўзроўняў (дом, работа, адпачынак і інш.), праводзім дэзынфекцыю. Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы закранулі амаль 600 кантактаў 1-га ўзроўню, амаль 200 — 2-га і 200 медработнікаў (кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў). Аналагічныя праводзіліся і ў адносінах ведамстваў і арганізацый. Эпідпрацэс закрануў у раёне 7 сярэдніх школ, дзяржаўны каледж, 4 дашкольныя ўстановы, школу мастацтваў імя А. Тызенгаўза. 18 красавіка, па ўзгадненні з райвыканкамам і Полацкай епархіяй, было прынята рашэнне аб дэзынфекцыі пастаўскай царквы і часовым абмежаванні правядзення царкоўных абрадаў.

Загадчык аддзела эпідэміялогіі Людміла Сафронава з медстатыстыкам Валянцінай Лашчоткай, памочнікамі ўрача Наталляй Клянтак, Чаславай Крывенька і дэзынфекцыяністам Аленай Мацкевіч

На кантролі ў работнікаў эпідаддзела і асобы, якія прыбываюць у наш раён з краін, нядобранадзейных па каранавірусе. Усяго зарэгістравана 320 такіх чалавек. Яны знахо­дзіліся ў 14-дзённай самаізаляцыі, з імі была нала­джана работа па пра­філактыцы інфекцыі. Правяраем прафілактычныя абследаванні з мэтай выяўлення COVID-19 у людзей, якія працуюць на Беларускай атамнай электрастанцыі (а гэта каля 40 чалавек з раёна). Маніторылі захаванне біялагічнай бяспекі работнікамі сацыяльных устаноў (ТЦСАН, Дунілавіцкі дом-інтэрнат).

30 сакавіка ў АДРАЦ «Ветразь» былі ізаляваны 19 работнікаў Полацкага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія з’яўляліся кантактамі 1-га ўзроўню. Супрацоўнікі райЦГЭ трымалі на кантролі захаванне біябяспекі ў рэабілітацыйным цэнтры, аказвалі дапамогу ў заборы біялагічнага матэрыялу ў кантактных асоб. За перыяд пандэміі дэзынфекцыйныя мерапрыемствы праводзіліся па месцы пражывання і работы хворых (усяго апрацавана 210 ачагоў, у тым ліку дамашніх — 117).

На стале ў Людмілы Сафронавай стос папак. У кожнай — поўная інфармацыя пра хворых на COVID-19. Работнікамі аддзела кожны дзень праводзіцца аналіз захваральнасці ў разрэзе прафесій, узросту, клінічных праяўленняў, кантактаў і іншых даных. Аналітычны матэрыял штодзённа адпраўляецца ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У кабінеце не змаўкае тэлефон. Людміла Мікалаеўна выслухоўвае кожнага, робіць паметкі ў блакнот, дасканала разбірае канкрэтную сітуацыю, дае рэкамендацыі па мерах прафілактыкі, імкнецца пераканаць, што наша агульная бяспека залежыць ў першую чаргу ад кожнага з нас.

Анна Анішкевіч Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.