Живые свидетели прошлого. Лидия Анатольевна Бресская — старейшая жительница деревни Бельки

Общество

Загартаваная жыццём

Наша пакаленне шчаслівае тым, што можа вывучаць гісторыю не толькі па школьных падручніках ці кнігах, бо яшчэ ёсць сярод нас жывыя сведкі мінулага. Адна з іх — найстарэйшая жыхарка вёскі Белькі Лідзія Анатольеўна Брэская.

Мне выпала магчы­масць пазнаёміцца з гэтай бадзёрай і поўнай аптымізму жанчынай, якая да таго ж аказалася цікавай субяседніцай. Успаміны пра сваё жыццё яна пачала так:

— У той далёкі час тэрыторыя Заходняй Беларусі была пад Польшчай, якой да 1935 года кіраваў пан Юзаф Пілсудскі. Адукацыю атрымлівалі на польскай мове. Школа знахо­дзілася ў суседнім Полаве, там я і скончыла два класы.

У верасні 1939-га Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад палякаў. Якім шчасцем гэта стала для нас! Калі салдаты праходзілі праз вёску, некаторыя жанчыны махалі ім чырвонымі хусткамі. Іншыя дарылі вызваліцелям букеты з гронак спелай рабіны.

Лідзія Анатольеўна Брэская з сям’ёй дачкі

З усталяваннем савецкай улады пачалася масавая адукацыя. У Бельках пабудавалі школу. Але мне вучыцца больш не давялося: трэба было дапамагаць даглядаць хворага брата. А потым перашкодзіла вайна.

Нягледзячы на немалады ўзрост, доўгажыхарка мае добрую памяць. На яе лёс выпала і ваеннае ліхалецце. Узгадваючы гэту тэму, заспявала: «Двадцать второго июня/ Ровно в четыре часа/ Киев бомбили, нам объявили,/ Что началась война».

— Памятаю, неяк селі мы абедаць, — працягвала Лі­дзія Анатольеўна. — Наш хутар стаяў воддаль, каля лесу. Бачым: ад бальшака ідуць немцы. Яны прыйшлі па мужчын рамантаваць мост. Забралі і тату з братам. А затым пагналі іх у Варапаева на камісію. Бацька не прайшоў па ўзросце, а брат — з-за хваробы. Але дамоў вярнуцца не ўдалося, і яны накіраваліся ў Мышкі да сваякоў. Мы з мамай засталіся на хутары адны.

Пасля вайны цяжка было пачынаць жыццё наноў. Навокал панавалі голад і разруха. Мы мелі 8 гектараў зямлі. Даводзілася вельмі шмат працаваць, бо частка ўраджаю ішла на падаткі дзяржаве. Пра тое, каб вярнуцца да вучобы, не было і размовы. Сваю «адукацыю» я атрымала ў полі: тата навучыў мяне і араць, і касіць. Дзякуючы гэтаму з лёгкасцю спраўлялася з работай у калгасе, дзе працавала да заслужанага адпачынку.

Свайго спадарожніка жыцця Лідзія Анатольеўна Брэская сустрэла ў роднай вёсцы. Поплеч з Віталем Восіпавічам яны пераадолелі ўсё, выгадавалі дваіх дзяцей. 16 гадоў таму мужа не стала… Але жанчына не адчувае сябе ­адзінокай. Дачка Тамара, якая жыве ў Барысаве, і сын Віталь з Полацка часта наведваюць яе і дапамагаюць ва ўсім. Асабліва чакае бабуля прыезду пяці ўнучак і сямі праўнукаў.

Святлана Шафаровіч
Фота з архіва Лідзіі Брэскай



Читайте также:
Жители д. Тиунцы заботятся о порядке не только на своем участке, но и во всей деревне
Семейная экоферма «Подоляндия» — место, где отдыхают душой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.