12 июля — День работников налоговых органов. ИМНС по Поставскому району — 30 лет

Важное Общество

На карысць людзей і дзяржавы

12 ліпеня ў калектыву інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Пастаўскім раёне двайное свята — Дзень работнікаў падатковых органаў і 30-гадовы юбілей арганізацыі.

Наша праца цалкам арыентавана на абарону дзяржаўных інтарэсаў, — расказваў начальнік інспекцыі Дзмітрый Буйчонак. — Разам з тым яна садзейнічае рэалізацыі і развіццю жыццёвых мэт самых розных катэгорый плацельшчыкаў — ад індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб да буйных вытворчых прадпрыемстваў і галін эканомікі. Па стане на пачатак чэрвеня на ўліку ў нашай інспекцыі знахо­дзяцца 617 індывідуальных прадпрымальнікаў і 273 юрыдычныя асобы. 94% з іх падключаны да электроннага ўзаемадзеяння, інакш кажучы, маюць электронны ключ і подпіс.

Сёння ў райінспекцыі сектар камеральных праверак і тры аддзелы: кантрольны, падаткаабкладання фізічных асоб, уліку падаткаў. Працуюць у іх 18 чалавек, 12 з якіх — дзяржаўныя служачыя. На працягу трох апошніх гадоў арганізацыю ўзначальвае Дзмітрый Буйчонак.

Калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне

Асноўная задача калектыву — кантроль за выкананнем падатковага заканадаўства: правільнасцю падлікаў, своечасовасцю і паўнатой платы падаткаў у бюджэт. Работнікі інспекцыі ўпаўнаважаныя правяраць правільнасць запаўнення падатковых дэкларацый, накладаць арышт на рахункі і апісваць маёмасць тых, хто несвоечасова робіць пералічэнні.

У рабоце з фізасобамі самым распаўсюджаным кірункам з’яўляецца налічэнне падатку на зямлю і нерухомасць. Раней прадстаўнікі падатковых органаў разносілі паведамленні з такімі налічэннямі плацельшчыкам, зараз для гэтага выкарыстоўваецца гібрыдная пошта. Спачатку звесткі загружаюцца на сайт Міністэрства па падатках і зборах, потым перадаюцца на пошту — і паштальёны дастаўляюць паведамленні адрасатам. Па жаданні чалавека можна іх атрымліваць па электроннай пошце. Укараненне перадавых інфармацыйных тэхналогій на ўсіх узроўнях падатковай службы дазваляе падтрымліваць высокую працаздольнасць ведамства, дасягаць неабходнага выніку меншым складам. Напрыклад, з моманту стварэння райінспекцыі яе штат скараціўся ў тры разы.

Дзякуючы адказнаму стаўленню калектыву інспекцыі да сваіх абавязкаў, уважлівасці і непахіснасці ў забеспячэнні роўных правоў перад законам для кожнага летась пасля правядзення кантрольных мерапрыемстваў дадаткова ў бюджэт раёна паступіла 463 тысячы рублёў. З іх 127 тысяч прыпадае на падаткі, 111 тыс. — на штрафы, 225 тыс. склала пеня.

Дзмітрый Буйчокак упэўнены, што работнікі райінспекцыі стаяць у авангардзе эканамічных і сацыяльных працэсаў, ствараюць дзейсныя стымулы росту і гарантыі абароны інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. У свой час такія ж задачы вырашалі і ветэраны арганізацыі. Іх у інспекцыі 12. Напярэдадні свята кожны атрымаў шчырыя віншаванні, падзячны ліст і сувенір ад калектыву.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара


Паважаныя калегі і ветэраны падатковай службы!

Шчыра віншую вас з прафесійным святам і 30-гадовым юбілеем інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Пастаўскім раёне! Сфера нашых абавязкаў шырокая. Але над чым бы мы ні працавалі, нязменнай застаецца галоўная задача — шчыраваць на карысць роднай Беларусі.

Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, удачы і поспехаў у службовай дзейнасці. Няхай побач з вамі заўсёды будуць надзейныя сябры, а любоў і падтрымка родных і блізкіх надаюць сіл для новых здзяйсненняў!

З павагай Дзмітрый Буйчонак, начальнік інспекцыі МПЗ па Пастаўскім раёне



Читайте также:
Бухгалтер Поставского филиала облпо Чеслава Власова получила благодарность председателя правления Белкоопсоюза
В Поставах на центральной площади появилась районная Доска почета
Клуб «Леди» Беларусбанка — преимущества, условия оформления, стоимость



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.