Благоустройство. На кладбищах Волковского сельсовета всегда поддерживается порядок

Общество

Гэта трэба жывым

Ездзячы ў творчыя каман­дзіроўкі па раёне, заўсёды звяртаю ўвагу на вясковыя могілкі, якія трапляюцца на шляху. Не выключэнне і Валкоўскі сельсавет. У якую пару года ні наведвалася сюды, заўважала парадак на іх. Сціплыя помнікі, някідкія штучныя кветкі, але ўсё акуратнае, дагледжанае, абкошана трава.

Так выглядаюць могілкі ў Жданах

На тэрыторыі нашага сельсавета 17 могілак, — адзначыла яго старшыня Таіса Баторы. — Рашэннем райвыканкама 11 з іх перададзены на баланс УП ЖКГ. Тым не менш іх добраўпарадкаванне як было клопатам сельскага Савета і жыхароў, так і застаецца ім. Вельмі многае залежыць ад людзей. Нягледзячы на тое, што сельскае насельніцтва малалікае, да таго ж старэе, удаецца арганізоўваць суботнікі, агульнымі сіламі наводзіць парадак. У гэтай справе мне дапамагаюць дэпутаты сельсавета, старэйшыны вёсак. Асабліва дружна выхо­дзяць людзі на добраўпарадкаванне могілак у Хрыстове, Жданах, Сароках, Заўліччы, Гіньках. Летась і пазалетась вялікая работа праведзена на могілках у Заўліччы і Плешкунах: на іх спілаваны і прыбраны дрэвы. Для гэтага наймалі прамысловых альпіністаў. Сродкі на плату ім збіралі шляхам самаабкладання грамадзян. У навя­дзенні парадку на ласіцкіх могілках шмат дапамагае ДЭУ-33.

Удзельнікі суботніка наводзяць парадак на могілках у Даравым

Мы вырабілі і змясцілі на агароджах некаторых могілак спецыяльныя таблічкі, праз якія просім грамадзян узгадняць з сельскім Саветам месцы пахавання іх родных, а таксама клапаціцца пра добраўпарадкаванне, выносіць смецце толькі ў спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы: у кантэйнеры або на пляцоўкі. Зроблена нямала, але далёка не ўсё. Месцамі трэба высякаць кусты, фарбаваць агароджы, у чарговы раз абкошваць траву.

Могілкі — святое месца. І святы абавязак людзей — утрымліваць іх у годным стане. Што і робіцца ў пераважнай большасці. Хацелася б, каб так было паўсюль.

Фаіна Касаткіна
Фота з архіва Волкаўскага сельскага Савета



Читайте также:
Кто должен обновлять одинаковые заборы, установленные работниками ЖКХ?
ИП из Воропаева Александр Галяш за свои средства установил в Гуте памятник жертвам войны
В Новоселках открыли мемориальную доску в честь Олега Адольфовича Володько (видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.