Бухгалтер Поставского филиала облпо Чеслава Власова получила благодарность председателя правления Белкоопсоюза

Общество

Лічбы любяць дакладнасць

Скарбонку ўзнагарод бухгалтара Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства Чаславы Власавай напярэдадні прафесійнага свята папоўніла Падзяка старшыні праўлення Белкаапсаюза. Такой адзнакі жанчына ўдастоена за шматгадовую плённую працу ў сістэме спажыўкааперацыі.

Дакладныя навукі Часлава палюбіла яшчэ падчас вучобы ў Целякоўскай школе. З прафесіяй вызначылася ў выпускным класе СШ №2. Пэўны ўплыў на выбар дзяўчыны аказаў дзядзька Іван Турла, які працаваў галоўным бухгалтарам у былым калгасе «Шлях да камунізму», а затым у бухгалтэрыі ААТ «Хацілы-агра». Першай у Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум паступіла Чэсіна старэйшая сястра Оля. Калі яна атрымала дыплом, то прыехала па размеркаванні ў Пастаўскае райспажыўтаварыства. Па слядах старэйшай сястры пайшла і малодшая. Закончыла той жа тэхнікум і вярнулася на радзіму. Пачынала Часлава рэвізорам-інвентарызатарам, потым была бухгалтарам-касірам. Цяпер — бухгалтар 1-й катэгорыі.

— Па сёння мы з сястрой у адной сістэме, — расказвала Часлава Власава. — Толькі Оліна працоўная біяграфія звязана з «Каапнарыхтпрамгандлем», а мая — з аўтабазай. 33 гады ў адным кабінеце працуем з Марыяй Шаколай. У нашай рабоце так важна мець надзейную калегу. Работа патрабуе ўважлівасці, уседлівасці, дакладнасці. Прыхо­дзіцца апрацоўваць шмат інфармацыі, аналізаваць і абагульняць. Гэта на першы погляд здаецца, што бухгалтар працуе толькі з лічбамі.

— Часлава Власава трымае на кантролі асноўныя сродкі, тавара-матэрыяльныя каш­тоўнасці арганізацыі, вядзе іх улік, — расказвала дырэктар Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства Ганна Сянько. — Яна — кампетэнтны спецыяліст, прымяняе сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, прагрэсіўныя метады ўліку, кантролю і аналізу. Патрабавальная да сябе і падначаленых, ураўнаважаная і разважлівая.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Служба доставки Поставского филиала облпо привезет продукты и товары первой необходимости
Даша Драбович получила мобильный телефон за сказку «Искорка»
На спортивно-туристическом комплексе «Озерки» появилась мини-птицеферма



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.