Канкрэтнай справай і добрым словам падтрымлівала сваіх падапечных валанцёр раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Куцуха.
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына пачынала працаваць сацыяльным работнікам. 14 гадоў наведвалася да састарэлых адзінокіх, ахінала іх клопатам і ўвагай. Цяпер яна — інспектар па асноўнай дзейнасці. Але па-ранейшаму імкнецца дапамагаць людзям. Калі ў раёне ўскладнілася эпідсітуацыя, многія самаізаляваліся, і ўзнікла патрэба дастаўляць ім прадукты, лякарствы. У ліку першых гэтым занялася Ірына.

— Каранавірусная інфекцыя ўскладніла жыццё кожнаму з нас. А адзінокім — асабліва, — гаварыла. — З мінулага вопыту ведаю, наколькі складана стала ў гэтай сітуацыі пажылым, тым, у каго няма родных або яны жывуць далёка. Узрасла нагрузка на сацыяльных работнікаў. Таму дапамога валанцёраў была вельмі дарэчы. Кожны дзень мы закуплялі прадукты, выпісвалі рэцэпты ва ўрачоў, набывалі лякарствы і дастаўлялі іх па ўказаных адрасах. Некаторым пакідалі каля дзвярэй, іншым хацелася пагутарыць з намі. Абслугоўвалі людзей не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці.
Ірына не лічылася з часам, імкнулася, каб тыя, каму яна дапамагала, засталіся задаволенымі. Дабрыня валанцёра не засталася не заўважанай з боку абласной арганізацыі БТЧК: Ірыну ўзнагародзілі бескантактным тэрмометрам.
— Нашы валанцёры бескарысліва ахвяравалі свой час, сілы тым, хто аказаўся ў складанай сітуацыі, — гаварыла старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава. — Пастаўчанка Вольга Громава шыла ахоўныя маскі і раздавала іх бясплатна. Ала Сініца з Ляхаўшчыны свае паслугі прапанавала праз сайт Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, на якім зарэгістравалася як валанцёр. Галіна Панкіна з вёскі Лазовікі Казлоўшчынскага сельсавета прыняла ўдзел у конкурсе відэаролікаў, арганізаваным БТЧК. Для гэтага трэба было адправіць уласнае відэа пра дапамогу валанцёраў сваім падапечным. Дзякуй кожнаму за актыўную жыццёвую пазіцыю, бязмежную дабрыню і чуласць.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
Поставские медики рассказали про работу в условиях COVID-19
Спрашивали — отвечаем. Как долго живет COVID-19 и передается ли он через воздух?
Как не поддаться панике во время пандемии СОVID-19? Советы психолога
Противостоять вместе! Поставчане активно помогают медикам в борьбе с коронавирусом