Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Глубокое»—ФК «Поставы-ПМЦ»— 1:2

Спорт

Выстаялі і перамаглі

ФК «Глыбокае»—ФК «Паставы-ПМЦ» — 1:2

Дагэтуль на выездзе ў Глыбокім нашы рэгулярна прайгравалі, здаралася, што і з буйным лікам. Гэту непрыемную традыцыю нарэшце ўдалося спыніць, хоць дабіцца поспеху было няпроста. Дабавіла нашай камандзе сіл тое, што амаль палову гледачоў на стадыёне складалі пастаўскія балельшчыкі, якія актыўна падтрымлівалі на працягу паядынку.

Паступова нашы завалодалі гульнявой і тэрытарыяльнай перавагай. У іх лепш трымаўся мяч, а скорасныя фланговыя атакі станавіліся ўсё больш небяспечнымі.

Двойчы мог вызначыцца апорны паўабаронца Ігар Павініч, але прамахнуўся. Глыбачане ў сваёй атацы ў адказ прабілі побач са штангай. З цяжкасцю спраўляліся сапернікі з нашым нападаючым Яўгенам Ясюковічам, і абодвух абаронцаў трэнер глыбачан замяніў яшчэ да перапынку. А з цэнтрфорвардам пастаўчан Андрэем Вілейтам абарона саперніка справіцца не змагла. Ён на 40-й хвіліне адкрыў лік, прыгожа перакінуў мяч над варатаром, а перад гэтым узяцце варот адмянілі з-за невідавочнага становішча «па-за гульнёй».

У другім тайме ФК «Паставы-ПМЦ» працягнуў сваё наступленне. Пасля гадзіны барацьбы глыбачане збілі з ног А. Вілейту на сваёй штрафной пляцоўцы. Прызначаны пенальці бездакорна рэалізаваў Арцём Цітовіч, і лік на табло стаў 0:2. Нашы маглі вызначыцца яшчэ раз, але паспяшаліся з заключным ударам.

Інтрыга ў матчы нечакана ўспыхнула за 15 хвілін да заканчэння сустрэчы. Контратаку саперніка спыніў А. Цітовіч, атрымаў другое па ліку папярэджанне і быў выдалены. Найлепшы бамбардзір ФК «Глыбокае» Віталь Стоцік пенальці рэалізаваў. Акрыленыя глыбачане перайшлі на навал, але нашы выстаялі.

Важнай перамогі ў Глыбокім дабіліся Мацкевіч, Танана, Цітовіч, Рогач, Голубеў, Павініч (Кабяк), Карага (к), У. Дубін, Д. Зелянкевіч (Давідоўскі), Вілейта, Ясюковіч.

У гэтым туры лідар і дзеючы чэмпіён вобласці — ФК «Лепель» — абыграў (3:0) каманду «Дзвіна» (Верхнядзвінск). Аршанцы на сваім полі былі мацнейшымі (3:2) за міёрцаў. Ва ўсходняй групе зафіксаваны такія вынікі: «Ніва» (Талачын)—ФК «Сянно» — 3:7, «Газавік» (Віцебск)—
«Дзецкасельскі» (Гарадок) — 2:2, «Прадцэнтр» (Віцебск)—«Днепр» (Дуброўна) — 5:0. Першы круг першынства пастаўчане завершаць дома ў гэтыя выхадныя матчам з камандай Оршы.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Противостояние на равных: ФК «Лепель»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:0
На СТК «Озерки» работает дневной лагерь для детей и подростков «Следопыт»
В атаке вся команда.  ФК «Поставы-ПМЦ»—«Двина» (Верхнедвинск) — 6: 0



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.