Четыре жительницы Поставщины награждены орденом Матери

Главное Общество

18 чэрвеня бягучага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №230 аб узнагаро­джанні ордэнам Маці 114 беларусак.

Сярод іх — шэсць прадстаўніц Віцебскай вобласці, чатыры з якіх — жыхаркі нашага раёна. Гэта:

  • настаўніца Варапаеўскай сярэдняй школы Таццяна Насевіч;
  • бухгалтар Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства Алёна Лыскова;
  • санітарка Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Наталля Бамбізава
  • аператар машыннага даення ААТ «Хацілы-агра» Алёна Нікалаева.

Знаёмім з гераінямі і іх дзеткамі.

Таццяну Насевіч з Варапаева для ўручэння высокай узнагароды запрасілі ў мясцовы сельвыканкам. Яго старшыня Іна Касарэўская гаварыла: «Гэта вельмі значная падзея не толькі для мнагадзетнай маці, але і для ўсіх нас. Ваша сям’я — прыклад прыстойнасці, добрых узаемаадносін. На жаль, з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі немагчыма зладзіць урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды. Шчыра жадаю вам і надалей цярпення, мудрасці, моцнага здароўя, ажыццяўлення задуманага. Ордэна Маці ўдастойваюцца тыя, хто ўмее спалучаць у сабе мужнасць, ахвярнасць, бязмежную любоў».

Таццяна — настаўніца біялогіі Варапаеўскай сярэдняй школы. Цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе двайнят — Ірынкі і Алінкі. Пра сям’ю Насевіч наш няштатны аўтар Святлана Шафаровіч пісала ў нумары «ПК» за 15 красавіка бягучага года.

Наталля Бамбізава працуе ў Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для саста­рэлых і інвалідаў. Сям’я жыве ў Дунілавічах. Старэйшая дачка Паліна — студэнтка Гродзен­скага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. А дома не даюць сумаваць васьмікласнік Ра­дзівон, сямікласніца Варвара, дзесяцігадовая Мілана і шасцігадовы Клім. Старэйшыя дзеці вучацца ў музычнай школе, займаюцца ў розных гуртках, захапляюцца спортам. Прыкладам у спорце для іх з’яўляецца тата — настаўнік Дунілавіцкай сярэдняй школы.

Алена Лыскова па спецыяльнасці бухгалтар. Закончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт. Працавала ў райспажыўтаварыстве. Але асноўны яе занятак — выхаванне дзетак. Дзевяцігадовы Міша і Валя, якой заўтра споўніцца восем, лю­бяць чытаць і маляваць. Пэўнымі поспехамі радуюць пяцігадовая Каця, Андрэй і Алёша, якім адпаведна 2 і 1 год. Галава сям’і Аляксей працуе на УП «Завод Проміс».

Алена Нікалаева нарадзілася ў Кыргызстане. У Хацілах жыў дзядуля яе свекрыві. Пагасцілі ў яго некалькі разоў — і захацелася самім перабрацца ў Беларусь. Прыехалі з траімі дзецьмі — Алёшам, Людай і Кацяй. У Хацілах нарадзіліся Ліза і Багдан. Алена працуе аператарам машыннага даення ААТ «Хацілы-агра», муж Віктар — механізатарам. Як мнагадзетная сям’я скарысталіся льготным крэдытам і пабудавалі дом.

— Пытанні мацярынства і дзяцінства, стварэнне камфортнай інфраструктуры для выхавання дзяцей знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта краіны, — гаварыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абаро­не райвыканкама Наталля Седзюкевіч. — У Беларусі мнагадзетным сем’ям удзяляецца шмат увагі. Падтрымка не абмяжоўваецца толькі матэрыяльнай дапамогай, ільготнымі крэдытамі на жыллё. Яшчэ на 5 гадоў Прэзідэнт падоўжыў праграму сямейнага капіталу. Павялічана сума выплат: пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга і наступных дзяцей мнага­дзетныя бацькі могуць разліч­ваць на атрыманне 22,5 тысячы рублёў. З 2021 года набудуць моц дадатковыя нормы па пенсійным забеспячэнні бацькоў, сацыяльнай падтрымцы мнагадзетных сем’яў. Кожная жанчына, узнагароджаная ордэнам Маці, атрымае аднаразовую грашовую выплату ў размеры пяцікратнай велічыні пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — 1 233,9 рубля.

Анна Анішкевіч.
Фота аўтара, Веранікі Філановіч і з сямейнага архіва Бамбізавых



Паважаныя Наталля Валянцінаўна Бамбізава, Алена Аляксандраўна Лыскова,
Таццяна Мікалаеўна Насевіч і Алена Аляксееўна Нікалаева!

Дзяржава высока ацаніла ваш мацярынскі подзвіг: за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзетак вы ўдастоены ордэна Маці. Мнагадзетная сям’я — гэта не толькі бязмежнае шчасце, але і вялікая адказнасць, цяжкая штодзённая праца без выхадных і перапынкаў. Для вас на першым месцы стаяць патрэбы дзяцей, іх годнае выхаванне і дабрабыт. Вы сэрцам выбралі для сябе такі шлях.

Шаноўныя! Шчыра віншуем з высокай узнагародай! Жадаем моцнага здароўя вам і вашым родным, мірнага неба, спакою ў душы. Хай дзеці радуюць вас сваімі поспехамі, каханне і згода пануюць у вашых сем’ях.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Читайте также:

Волевая — так можно охарактеризовать 89-летнюю Евгению Яновну Антух из деревни Забродье
Верная Лайма и оптимизм не дают скучать долгожительнице Генавефе Козадаевой
Живые свидетели прошлого. Лидия Анатольевна Бресская — старейшая жительница деревни Бельки



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.