Хозяйства Поставщины начали обмолот семенных растений ранних злаковых культур и озимого рапса

Сельское хозяйство

Настрой – на плённую працу і добрую зарплату

На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да абмалоту насеннікаў ранніх злакавых культур і азімага рапсу. Сярод першых вывелі ў поле камбайны Валерый Татун і Міхаіл Ганчароў з сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра».

У сераду на рапсавае поле каля Норыцы прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў. Іх цікавілі не толькі тэмпы і якасць уборкі, гатоўнасць тэхнікі, але і нормы выпрацоўкі, зарплата, харчаванне работнікаў. Настрой ва ўдзельнікаў жніва быў бадзёры.

Генадзій Лютынскі і Аляксей Філімонаў з камбайнерамі Валерыем Татуном, Міхаілам Ганчаром і дырэктарам сельгаспрадпрыемства Раманам Хімянковым

Пакуль працуем у полі, ёсць магчымасць нядрэнна зарабіць, — гаварыў Валерый Татун. — Вядома, калі старацца. За пасяўную на рукі атрымаў больш за паўтары тысячы рублёў. Разлічваю на добрыя заработкі і падчас жніва: разлікі на ўраджай нядрэнныя, не падвядзе надвор’е — будзем з хлебам. А мы настроены правесці ўборачную ў сціслыя тэрміны.

Валерый Татун звычайна заняты на самых адказных работах: восенню сее азімыя, вясной — яравыя, падчас корманарыхтоўкі рупіцца з касілкай, у жніво садзіцца на камбайн. І так з года ў год. На які б участак ні пасылалі механізатара, вынікаў заўсёды дабіваецца высокіх. Яго прозвішча пастаянна значыцца сярод перадавікоў раёна.

— Крыху больш чым месяц гаспадаркай кіруе малады дырэктар Раман Хімянкоў, — гаварыў Генадзій Лютынскі. — Да гэтага некаторы час працаваў тут намеснікам. Паспеў пазнаёміцца з калектывам, выявіць слабыя месцы, праблемы, якія тармо­зяць вытворчасць, ацаніў старанне механізатараў, жывёлаводаў. Паставіў сабе за мэту працаваць на павышэнне вытворчых паказчыкаў, рацыянальна выкарыстоўваць сродкі сельгаспрадпрыемства, умацоўваць працоўную дысцыпліну. У Луцк-Казлоўску вядзе рэканструкцыю фермы для беспрывязнога ўтрымання цялушак, якія пойдуць на ўзнаўленне статка. Ёсць іншыя станоўчыя змены.

Яўгеній Гінько і Яўгеній Кузьміч

На СП «Ляхаўшчына-агра» зладжана правялі першы ўкос траў, распачалі другі. Закладзена 8 200 тон сенажу пры плане 7 100. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі 14,6 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта амаль на 4 адзінкі больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Закладка кармоў працягваецца. Тут першымі прыступілі да абмалоту азімага рапсу, які зай­мае больш за 200 гектараў. За некалькі дзён убралі амаль палову плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць — 13 цэнтнераў з гектара, а некаторыя ўчасткі даюць да 20 цэнтнераў. Летась намалацілі 116 тон, сёлета — ужо амаль 120. Закладваецца аснова пад будучы ўраджай: закуплены гліфасаты, і ў сераду механізатар Сяргей Счасны пачаў уносіць іх пад азімы рапс.

Кіпіць работа і на зернесушылцы. Генадзій Лютынскі і Аляксей Філімонаў пагутарылі з тымі, хто сёлета будзе даводзіць збожжа да неабходнай кандыцыі. Як і ў мінулыя гады, у аператара перакваліфікаваўся загадчык мехмайстэрняў Яўгеній Гінько.

На сушылцы буду працаваць сёмы сезон, — расказваў. — На нас, аператарах, ляжыць вялікая адказнасць: трэба ачысціць, высушыць і адправіць у засекі тое, у што ўкладзена праца многіх хлебаробаў. Таму стараемся.

Сёлета побач з вопытным Яўгеніем Гінько шчыруе малады энергетык гаспадаркі Яўгеній Кузьміч. Жэня мясцовы. Пэўны час працаваў у Глыбоцкім раёне, а літаральна нядаўна вярнуўся на радзіму. У хлопца якраз быў дзень нараджэння. Віншаванні ён прымаў не толькі ад калег, але і ад першага намесніка старшыні райвыканкама і прафсаюзнага лідара. І яму, безумоўна, было вельмі прыемна.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Ирина Мельникова — неизменный лидер районного соревнования среди молодых животноводов
Александр Яночкин каждый год добивается наивысших показателей на кормозаготовке
Юрий Гвоздов — абсолютный победитель среди механизаторов района и области



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.