Ирина Мельникова — неизменный лидер районного соревнования среди молодых животноводов

Сельское хозяйство

Нязменны лідар

Гэта пра Ірыну Мельнікаву, аператара па дарошчванні цялят фермы «Коўзаны» ААТ «Навасёлкі-Лучай.

Ірына ў Коўзанах усяго паўтара года. Пачынала падгоншчыкам жывёлы. Год таму ёй даверылі даглядаць цялят на дарошчванні. Пра працавітасць і старанне маладога аператара сведчаць лічбы: сярэднясутачная прывага гадаванцаў у яе групе складае больш за 700 грамаў у суткі. Ірына — нязменны лідар раённага спаборніцтва сярод маладых жывёлаводаў, арганізаванага БРСМ. Атрымала ўзнагароду і ў чарговым яго этапе. Павінша­ваць пераможцу прыехалі першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч, першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, намеснік дырэктара ААТ «Навасёлкі-Лучай» Славамір Шапель, сабраліся калегі.

У свой час мне хацелася быць прадаўцом, — расказвала Ірына Мельнікава. — Але, атрымаўшы гэту прафесію, зразумела: не маё. Жыла тады ў Парыжы (Навадруцку), уладкавалася на работу ў мясцовы калгас. Раніцай бегла на ферму, даіла групу кароў, затым працавала на зерняскладзе, вечарам зноў спяшалася на дойку. Калі гаспадарка абанкруцілася,  я задумалася пра тое, каб памяняць месца жыхарства. Тым больш што не ладзілася і сямейнае жыццё.

Ірына Мельнікава прымае віншаванні і падарунак ад першага сакратара райкама БРСМ Веранікі Казлоўскай

У Лучаі жыве малодшая сястра Іры. Яна і запрасіла да сябе. Там прываблівала перспектыва атрымаць жыллё, годныя ўмовы працы, добрая зарплата. А кіраўніцтва ААТ «Навасёлкі-Лучай», прыгледзеўшыся да новенькай, неўзабаве прапанавала ёй работу на ферме ў Коўзанах і добраўпарадкаваную кватэру.

Я пра такі паварот падзей і марыць не магла, — не стрымлівала радасці Ірына. — У мяне рана памерлі бацькі, дапамагчы няма каму. Падрастаюць два сыночкі, таму работа з годнай зарплатай мне вельмі дарэчы. А што значыць трохпакаёвая кватэра з выгодамі!

Работа ў Іры нялёгкая. Але ёй ёсць з чым параўнаць: старыя фермы ў Губіне і Ласіцы «Парыжа-агра» і рабатызаваная коўзанская. У групу (а гэта больш за 200 галоў) аператар набірае цялятак, якія толькі нарадзіліся.

Вельмі ўдзячная сваёй былой вопытнай напарніцы Але Станіславаўне Лешчык, — гаварыла аператар. — Яна па-мацярынску вучыла, падказвала. Цяпер са мной разам працуе Святлана Мурзіч, падменнай — Іра Піліпчук. Умовы працы на ферме цудоўныя. Пойла рыхтуем у малочным таксі, якім і развозім. Папрацаваць, безумоўна, трэба. На ферму хо­дзім тры разы на дзень, чысцім домікі для цялятак, мяняем у іх подсціл, раздаём корм, кожнае цяля ўважліва аглядаем. Калі каторае занемагае, тэрмінова выклікаем ветурачоў Юлію Кісель ці Арыну Шубіну. Часты госць на ферме і галоўны ветурач гаспадаркі Аляксандр Жытковіч. Рацыён для маладняку складае галоўны заатэхнік Іван Кісель. Так што мае паказчыкі  — вынік агульных намаганняў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
15 центнеров кормовых единиц на голову скота уже заготовили на СП «Дуниловичи-Агро»
Механизаторы Поставского молочного завода выполнили большой объем работ на кормозаготовке 
Заботу — каждому! Оператор по уходу за животными на доращивании ОАО «Новоселки-Лучай» Александр Журов
 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.