Юрий Гвоздов — абсолютный победитель среди механизаторов района и области

Сельское хозяйство

Працаваць аддана – жыць годна

У мінулую сераду ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», паміж Дземяшамі і Цівунцамі, убіралі другі ўкос канюшыны. Сюды і накіраваўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў, каб па выніках раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў уручыць дыплом і падарункі Юрыю Гваздову.

Юрый — абсалютны пераможца сярод механізатараў не толькі раёна, але і вобласці,— гаварыў Аляксей Філімонаў. — Ён падабраў і здрабніў больш за 13 000 тон зялёнай масы. Яго прозвішча, а таксама Сяргея Гіля, які перавёз амаль 4 000 тон зялёнай масы, занесены на абласную Дошку гонару.

Поспехаў Юра дабіваецца кожны год, — дадае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Славамір Шапель. — Таму што тэхніку рамантуе надзейна, сваёй працы не шкадуе. Адным словам — прафесіянал!

Юрый Гваздоў прымае віншаванні ад Аляксея Філімонава

Адразу пасля службы ў арміі круціў баранку аўтамабіля, — апавядаў пра сябе Юрый Гваздоў. — Потым прапанавалі папрацаваць на корманарыхтоўцы, далі старэнькі «Ягуар». А на ім я 5 гадоў «адмахаў». Калі гаспадарка набыла новы, яго даверылі мне. Ужо 18 гадоў ён у маіх руках. Як выеду ў маі на сенажаць, толькі позняй восенню пакіну кукурузны палетак. Перад гэтым дасканала аглядаю «Ягуар», вызначаю, якія дэталі трэба памяняць, складаю іх спіс галоўнаму інжынеру. Як толькі паступаюць запчасткі, бяруся за рамонт, часам трачу на яго да двух месяцаў. Імкнуся рабіць па-гаспадарску, надзейна. Затое без прастояў працую на падборы і здрабненні.

А да рамонту тэхнікі ў Юрыя асаблівы запал, — дапаўняе Славамір Шапель. — Пра такіх людзей кажуць: залатыя рукі. Можа ліквідаваць практычна любую паломку, нават самую складаную. І ў аўтасэрвіс ехаць не трэба.

Працавітасць, адказнасць Юрый пераняў ад бацькі — у свой час вядомага ў раёне бульбавода Парфірыя Гваздова. Не падаўся ў горад, застаўся на роднай зямлі і ніколькі не шкадуе пра гэта. Механізатар упэўнены, што жыць годна можна і ў сельскай мясцовасці. Праўда, працаваць часам прыходзіцца ад усходу да захаду сонца — зямля гультаёў не любіць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Заботу — каждому! Оператор по уходу за животными на доращивании ОАО «Новоселки-Лучай» Александр Журов
Ирина Мельникова — неизменный лидер районного соревнования среди молодых животноводов
Александр Яночкин каждый год добивается наивысших показателей на кормозаготовке



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.