Какое наказание может получить ребенок, если съест ягоду с чужого огорода?

Безопасность

Не свавольства, а дробны крадзеж

«Як толькі надыходзіць сезон, дзеці з суседніх вуліц «здымаюць пробу» з майго ўра­джаю клубніц. І так ужо 5 гадоў», — гаварыла, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю, жыхарка райцэнтра. — «Калі і зловіш каго, то толькі паўшчуваеш і адпусціш. Але выхоўваць сваіх дзяцей усё ж такі павінны бацькі, зрэшты, як і несці адказнасць за іх учынкі. Калі ласка, закраніце на старонках газеты гэту тэму».

На зварот чытачкі мы папрасілі адказаць участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Дзмітрыя Юргялевіча. Вось што ён патлумачыў:

— Кожнае лета ў дзяцей і падлеткаў узнікае спакуса паласавацца ўраджаем з чужога агарода альбо саду. Яны дума­юць, што нічога супрацьзаконнага ў гэтым няма. Зразумела, бульба ці цыбуля іх не прывабліваюць — попытам карыстаюцца ягады і фрукты. І калі раней такія ўчынкі ўспрымаліся як дзіцячае свавольства, то зараз адносіны да праблемы змяніліся. Пра большасць фактаў абрабаваныя гаспадары паведамляюць у міліцыю, і яе супрацоўнікі ўзбуджаюць сраву аб дробным крадзяжы.

клубника

Як правіла, ласуноў атрымліваецца адшукаць. Калі ім ёсць 14 гадоў, то іх чакае штраф ад 2 да 30 БВ. Гэта пры ўмове, што правапарушэнне здзейснена ўпершыню. Паўторна на працягу года — штраф ад 30 да 50 БВ. Мае значэнне і сума нанесенай шкоды. Калі яна перавышае 2 БВ, то дзеянне кваліфікуецца як крадзеж і прадугледжвае штраф альбо папраўчыя работы.

У астатніх выпадках адказнасць нясуць бацькі. Першы раз за невыкананне сваіх абавязкаў па выхаванні дзяцей (менавіта так расцэньваюцца ўчынкі сыноў і дачок) ім давядзецца атрымаць папярэджанне ці заплаціць штраф да 10 БВ. Паўторна на працягу года — штраф ад 10 да 20 БВ. Абмежавацца толькі грашовымі выплатамі не атрымаецца: з дзіцем цэлы год будзе весціся індывідуальная прафілактычная работа. Калі за гэты час хлопчык ці дзяўчынка парушаць закон, то з моманту здзяйснення новага правапарушэння індывідуальная работа падаўжаецца на год. І так можа працягвацца да дасягнення імі 18 гадоў. У маёй практыцы такія выпадкі былі.

Звяртаюся да бацькоў: не лянуйцеся перыядычна тлумачыць дзецям, што ёсць паняцці «сваё» і «чужое», падчас летніх канікул запішыце іх у лагер альбо спартыўную секцыю. Гэта дазволіць не пакі­даць дзяцей без нагляду на цэлы дзень і пазбегнуць многіх непрыемнасцей.

Запісала Вераніка Філановіч



Читайте также:

9 июня в Поставском районе горел дом: повреждены кровля, потолок, стены
Лесная охрана ежедневно патрулирует лесной фонд и делает подворный обход жителей
В Поставах проводится санитарная обработка рекреационных зон для безопасности отдыхающих


Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.