Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Пятровічы Пастаўскага раёна. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія». Служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Затым працаваў выхавальнікам прышкольнага інтэрната, настаўнікам геаграфіі Дунілавіцкай СШ, начальнікам цэнтра турыстычнай, краязнаўчай і экскурсійнай работы, намеснікам дырэктара па турыстычна-краязнаўчай дзейнасці і патрыятычным выхаванні, метадыстам раённага аб’яднання па пазашкольнай рабоце з дзецьмі і падлеткамі. З 2004 па 2008 год узначальваў Курапольскую базавую школу. З 2008-га па верасень 2019-га — намеснік дырэктара ПГУП «Мегабудплюс». З 1 верасня мінулага года ўзначальваў Юнькаўскую базавую школу.
З 10 ліпеня бягучага года загадам начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама па ўзгадненні з райвыканкамам і галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама назначаны дырэктарам СШ №1.