Клуб «Леди» Беларусбанка — преимущества, условия оформления, стоимость

Общество

Клуб для сучасных, паспяховых лэдзі

Некалькі гадоў назад у Беларусбанку з’явіліся першыя клубы трымальнікаў банкаўскіх плацежных карт аднаго віду, якія давалі магчымасць іх членам на льготных умовах карыстацца пэўным наборам паслуг. Новаўвядзенне не засталося незаўважаным кліентамі банка, і колькасць такіх клубаў пачала павялічвацца. Сёння іх 6. Самы малады і адметны — клуб «Лэдзі», разлічаны выключна на прадстаўніц прыгожага полу.

— У сучасным грамадстве жанчына мае іншы статус і прызванне, чым было раней. У яе сфарміраваліся новыя каштоўнасці і патрэбы, якія вымушаюць перагледзець погляды на жаночую ролю ў сённяшнім свеце, — гаварыў дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Паставы Леанід Касарэўскі. — І менавіта такім — сучасным, паспяховым — жанчынам наш банк прапануе ўступіць у клуб «Лэдзі». Кожная яго прадстаўніца атрымае міжнародную статусную карту Visa Gold са спецыяльным галаграфічным дызайнам тэрмінам на 3 гады ў беларускіх або расійскіх рублях, доларах ЗША ці еўра, якая дае шмат магчымасцей.

Па-першае, вы зможаце бясплатна карыстацца пакетам «Поўны» сістэмы «М-банкінг» і гэтак жа бясплатна пераводзіць грашовыя сродкі са сваёй карты на карты іншых клубаў, карту растэрміноўкі «Магніт» і «Карту навучэнца» ў інфакіёсках, сістэмах «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг», а таксама без спагнання камісійнага ўзнагароджання мяняць у банкаматах ПІН-код. Па-другое, банк будзе налічваць вам бонусы за пакупкі. Калі набываеце тавар у магазінах — партнёрах Беларусбанка, мані-бэк складзе ад 1% да 12%. Пры пакупцы білетаў на цягнікі на сайце Беларускай чыгункі — 5%, пры ажыццяўленні безнаяўных аперацый за мяжой, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, — 0,5%.

Акрамя таго, клуб прадугле­дзеў спецыяльныя ўмовы для сваіх членаў. Гэта скідка 50% на афармленне карты растэрміноўкі «Магніт» і 15% — на афармленне поліса страхавання, вяртанне падатку на дабаўленую вартасць да 19% з пакупак, зробленых за мяжой, у дадатку «TaxFree4U», магчымасць адкрыцця інтэрнэт-дэпазіту «Дамскі к@прыз» і ўдзел у праграме лаяльнасці «Моцная картка» ў рамках сэрвісу «Камплімент ад банка». Не ўпусцілі з-пад увагі распрацоўшчыкі клуба і тое, што практычна ў кожнай паспяховай жанчыны сёння ёсць уласны аўтамабіль. Таму створаны спецыялізаваны пакет паслуг «Аўталэдзі i-concierge», які дазваляе ўладальніцам Visa Gold і іх аўтамабілям атрымліваць бясплатную дапамогу ў любой складанай і экстраннай сітуацыі. Таксама прадугледжаны інфармацыйная, медыцынская і страхавая падтрымка, дапамога ў падарожжы і доглядзе хатніх жывёл, арганізацыі вольнага часу, бізнес-паслугі ў рамках сэрвісу i-concierge «i-Lady», які зноў жа абсалютна бясплатны.

Стаць удзельнікам клуба «Лэ­дзі» і атрымаць поўную інфармацыю пра яго можна ў аддзяленні №230/2122 Беларусбанка па вуліцы Чырвонаармейскай, 8, у Паставах, аперацыйнай службе ЦБП па вуліцы Юбілейнай, 2 «А», скарыстаўшыся сэрвісам «Папярэдні запіс». Кантактныя тэлефоны — 4-10-09 і 2-12-80. Кошт карты — 36 рублёў. Але для членаў ГА «Беларускі саюз жанчын» устаноўлена спецыяльная цана — 12 рублёў, якая ўключае ў сябе бясплатнае двухгадовае абслугоўванне.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Карта Белагропромбанка Mastercard World «O-GO!» — для современных и активных людей
Как формируется кредитная история и как ее улучшить?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.