Крест на пересечении улиц 17 сентября и Заводской — место для молитвы и поклонения Богу

Духовность

Крыж збірае на малітву

Сваёй радасцю ад ўстанаўлення і асвячэння крыжа на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Заводскай у райцэнтры іх жыхары на старонках «ПК» дзяліліся раней. Вясной тут паклалі плітку, пасадзілі маладзенькія туі, добраўпарадкавалі тэрыторыю.

Але крыж — не дэкаратыўнае ўпрыгажэнне мясцовасці, а знак пакланення Богу, — гаварыла адна з ініцыятараў і арганізатараў устанаўлення крыжа Алена Фадзеева. — Таму ў мінулым месяцы католікі з бліжэйшых вуліц збіраліся тут на чэрвеньскае набажэнства. Маліліся Літанію да Сэрца Езуса, вяночак да Божай Міласэрнасці. Крыж прыцягвае да сябе нейкай неймавернай сілай. Асабліва зручна маліцца на свежым паветры цяпер, у час пандэміі. Некаторым пажылым парафіянкам складана дабрацца да касцёла. А крыж — недалёка.

Каля крыжа на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Заводскай у Паставах

На набажэнства збіралася па 12-15 чалавек, адкрыта вызнавалі веру, давяралі Госпаду свае сем’і, сябе і ўсю Беларусь. Вяла малітву звычайна Алена Фадзеева. Кожны з прысутных мог унесці сваю прапанову, за каго асаблівым чынам трэба было памаліцца ў той ці іншы дзень. Напрыклад, ва ўрачыстасць Яна Хрысціцеля маліліся за ўсіх, хто мае імя Ян або Яніна.

І цяпер часам сазвонімся з каторай з суседак, зрэжам у агародчыку лілій і пойдзем да крыжа, — вочы Алены Фадзеева ззяюць асаблівым бляскам, калі яна апавядае пра крыж. — Паставім букет, памолімся і, шчаслівыя, вернемся дадому.

Анна Анішкевіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Читайте также:
Пилигримы Поставщины посетили святое место в Будславе
27 мая умер бывший пробощ прихода Святого Антония Падуанского Анджей Ян Возняк
В Воропаевском приходе к Пасхе напекли имбирных пряников в виде яйца (+видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.