Дапамога да навучальнага года
У вас трое і больш дзяцей? Сярод іх ёсць школьнікі? Тады паспяшайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (г. Паставы, вул. Савецкая, д. 3, каб. 1).
Старшыня райвыканкама 19 чэрвеня бягучага года падпісаў рашэнне №598 «Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года». У адпаведнасці з ім, грашовая выплата ў размеры 55 рублёў прадугледжана мнагадзетнай сям’і на кожнае дзіця, якое вучыцца ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй).
Для гэтага да 25 жніўня трэба падаць заяву, да якой прыкласці пашпарт заяўніка; пасведчанні мнагадзетнай сям’і і аб нараджэнні ўсіх дзяцей да 18 гадоў (з сабой мець і іх ксеракопіі); даведку аб складзе сям’і; дакументы, якія пацвярджаюць навучанне дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй); нумар рахунка, адкрытага ў аддзяленні ААБ «Беларусбанк» г. Паставы. Тэлефон для даведак 2-40-60.
Анна Анішкевіч
Читайте также:
Изменился порядок заключения целевых договоров в медицинские университеты и колледжи
15 июня в Поставском государственном колледже началась вступительная кампания
Поставский государственный колледж выпустил 188 новых специалистов