Механизаторы Поставского молочного завода выполнили большой объем работ на кормозаготовке

Сельское хозяйство

Выручаюць партнёры

Уборка траў першым укосам у раёне завяршаецца. Вялікі аб’ём работ на корманарыхтоўцы выканалі механізатары Пастаўскага малочнага завода.

Бываючы ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра», «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», «Янавіца-агра», на СП «Дунілавічы-агра», чула словы падзякі партнёрам з перапрацоўчага прадпрыемства — найперш яго кіраўніку Канстанціну Гайлеўскаму, а таксама механізатарам. У лідарах раённага спаборніцтва Алег Казакевіч, які на «Ягуары» падабраў і здрабніў больш за 9 000 тон зялёнай масы. Хлопца сустрэла на палескіх палях. Загрузіўшы прычэп Валерыя Пупкевіча, абодва спыніліся для кароткай размовы.

Анатолій Пронька

— Алега ведаю з дзяцінства, — гаварыў Валерый. — Ужо тады я быў упэўнены ў тым, што з яго атрымаецца талковы спецыяліст. І не памыліўся.

Алег з сям’і патомных вярэнькаўскіх хлебаробаў. Яго бацька Валянцін Казакевіч быў адным з перадавых механізатараў. Пры ім хлопец і асвойваў тэхніку. У той час у Вярэньках працаваў і Валерый Пупкевіч, якога потым лёс закінуў на льнозавод. З сакавіка бягучага года — на малочным заводзе. Кіраўніцтва даверыла яму новы «Кіравец».

Артурас Чапскас

— А калі б час на перезды не траціў, то яшчэ больш здрабніў бы і падабраў, — расказваў Алег. — Уяўляеце адлегласць ад Кураполля да Палесся? Амаль дзве га­дзіны ў дарозе. Поле полю розніца. Там, дзе яно вялікае, роўнае і без камянёў, тэмпы высокія. А на невялікіх участках працуецца марудна. Я чацвёрты сезон на «Ягуары». Маю вопыт!

За Артурасам Чапскасам замацавана 9-метровая касілка. За перыяд «зялёнага жніва» ён скасіў травы амаль на 800 гектарах юнькаўскіх, камайскіх, сяргеевіцкіх палёў.

— Сам я з Камайшчыны, — апавядаў Артурас. — І працоўная біяграфія там пачыналася. Тыя палі мне добра знаёмыя. Як мнагадзетная сям’я (у Артураса чацвёра дзетак — аўт.) пабудавалі кватэру ў райцэнтры. Тады і ўладкаваўся на малочны завод. З утварэннем аграпрамысловага аб’яднання ледзь не па ўсім раёне езджу.

Алег Казакевіч і Валерый Пупкевіч

Анатолія Проньку сфатаграфаваць папрасіў кіраўнік ААТ «Кураполле-агра» Васілій Касцень.

— Дапамога Анатолія, а таксама Івана Пучынскага, Аляксандра Ханяўкі, Васілія Чабуранава  на адвозцы зялёнай масы з поля да сянажнай траншэі для нашай гаспадаркі вельмі адчувальная, — гаварыў Васілій Уладзіміравіч. — І мы ўдзячныя ім за старанне.

Уладзімір Гінько і Юрый Ворса занятыя на зграбанні траў у валкі, Юрый Жамойдзь і Генадзій Унтан — на трамбоўцы масы ў траншэі. Механізатараў малочнага завода можна сустрэць у любой з гаспадарак, якія ўвахо­дзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
15 центнеров кормовых единиц на голову скота уже заготовили на СП «Дуниловичи-Агро»
Доярка ОАО «Хотилы-агро» Александра Юргилевич обогнала соперниц по надоям в 2 раза
Механизаторы ОАО «Курополье-агро» — лучшие на кормозаготовке



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.