На очередной сессии райсовета депутатов обсудили вопросы торговли

Местная власть

Пра гандлёвае абслугоўванне ішла гаворка на чарговай сесіі райсавета дэпутатаў.

Пасяджэнне адбылося 30 чэрвеня пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто. Для абмеркавання асноўнага пытання былі запрошаны дырэктар Пастаўскага філіяла Віцебскага абласнога спажыўтаварыства Ганна Сянько і начальнік аддзела грамадскага харчавання Крысціна Красоўская.

З вынікамі работы суб’ектаў гандлю за 5 месяцаў 2020-га прысутных азнаёміў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Павел Казакевіч. Ён звярнуў увагу на тое, што гандаль з’яўляецца свое­асаблівым барометрам матэрыяльных магчымасцей насельніцтва.

— За 5 месяцаў бягучага года насельніцтву рэалізавана тавараў на суму 48 827,7 тысячы рублёў, што на 66,3 тыс. менш, чым за аналагічны перыяд 2019-га. Аб’ём продажаў на душу насельніцтва склаў 1 156,8 рубля, — паведаміў Павел Казакевіч. — Рознічны тавараабарот прадпрыемстваў гандлю склаў 39 909,3 тысячы рублёў, альбо 105,2% да ўзроўню мінулага года. А тэмп росту рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання гандлёвых прадпрыемстваў — 77,4% да аналагічнага перыяду 2019 г. У структуры агульнага аб’ёму рознічнага тавараабароту доля тавараў айчыннай вытворчасці раўняецца 78,5%.

Павышэнню ўзроўню абслугоўвання насельніцтва і стварэнню здаровай канкурэнцыі будуць спрыяць адкрытыя сёлета прыватнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі 33 гандлёвыя аб’екты на агульнай плошчы 2 503 квадратныя метры. А ўсяго за год гандлёвыя плошчы раёна павялічыліся на 13 162,8 м2. Такім чынам, забяспечанасць насельніцтва Пастаўшчыны гандлёвай плошчай пры нарматыве 600 м2 на тысячу жыхароў складае 793,2 м2, а забяспечанасць месцамі ў агульнадаступнай сетцы аб’ектаў грамадскага харчавання — 33,8 месца на тысячу жыхароў (нарматыў — 30).

Сёлета за студзень—май рознічны тавараабарот знізіўся на 4,5% да ўзроўню мінулага года. У асноўным яго сфарміравалі прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. Доля прадпрыемстваў гандлю склала каля 81,7%.

Усяго на тэрыторыі раёна рознічны гандаль ажыццяўляюць 106 арганізацый і 145 індывідуальных прадпрымальнікаў. Дзейнічае 431 магазін і 48 аб’ектаў грамадскага харчавання. Маніторынг іх работы на пастаяннай аснове праводзяць спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама. За справаздачны перыяд праверана 27 аб’ектаў гандлю. Амаль у кожным зафіксаваны парушэнні. Самыя распаўсюджаныя — няправільнае альбо няпоўнае запаўненне цэннікаў, дрэннае афармленне куткоў спажыўца, пратэрмінаваная прадукцыя.

Пасля абмеркавання дакладу прынята рашэнне павялічыць асартымент і ўдзельную вагу тавараў айчыннай вытворчасці ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту, спрыяць безнаяўным разлікам, укараняць праграмы скідак і бонусаў, а таксама ўзмацніць кантроль за якасцю тавараў.

Падчас пасяджэння мясцовыя дэпутаты таксама ўнеслі змены ў бюджэт на 2020 год, выдзеліўшы дадатковыя грашовыя сродкі ўстановам адукацыі раёна.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Как формируется кредитная история и как ее улучшить?
Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.