На пруду на въезде в 6-й городок поселилась лебединая семья

Важное Экология

Грозны, але такі прывабны ахоўнік

Каля месяца назад сажалку на ўездзе ў 6 гарадок аблюбавала лебядзіная сям’я: два дарослыя бялюткія прыгажуны і 5 іх шэрых дзіцянят. Навасёлы адразу ж сталі мясцовай славутасцю: людзі ў рэжыме «нон-стоп» імкнуцца падкарміць птушак, спыняюцца, каб іх сфатаграфаваць.

Самка з малымі ў асноўным праводзіць час на вадзе, зрэдку выходзячы на сушу. А вось галава птушынага сямейства ўвесь час важна пахаджвае па беразе вадаёма. Па ўсім відаць, ён незадаволены павышанай увагай да сваіх: пры набліжэнні пешаходаў і веласіпедыстаў прыпадымае крылы, прыняўшы грозны выгляд, і імкліва накіроўваецца насустрач няпрошаным гасцям, у любы момант гатовы іх ушчыпнуць. І некаторым ужо перапала! Дастаецца ад «сек’юрыці» і аўтатранспарту, які праяз­джае міма: лебедзь выходзіць на праезную частку і ваяўніча выгінае шыю.

А нядаўна пагнаў у карак ката, які доўгі час быў пастаянным «кліентам» на сажалцы — цярпліва чакаў пачастунку ад рыбакоў, якія вудзілі тут рыбу. Вусаты-паласаты так ірвануў, уцякаючы, што ледзь не трапіў пад колы аўтамабіля.

Корм лебедзь не выпрошвае і нават слаба цікавіцца ім. Такую выснову можна зрабіць па тым, што рэшткамі пачастункаў ужо ўсланы амаль увесь бераг сажалкі. Ды і карміць дзікіх птушак летам не мае сэнсу — яны і самі здольныя здабыць сабе ежу.

А дзесьці паўтара тыдні таму да лебядзінага сямейства далучылася качка з качанятамі. Відаць, ёй спадабалася надзейная ахова вадаёма. «Мнагадзетныя маці» разам з дзеткамі штодня калыхаюцца на воднай роўнядзі, час ад часу выходзячы пагуляць па беразе сажалкі. У суправаджэнні важака, зразумела.

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Читайте также:
Вы видели когда-нибудь кур, которые пасутся на деревьях? Нет? Показываем!
Аисты облюбовали «столовую» в окрестностях Постав — городской полигон для бытовых отходов
Охотничьи домики в д. Гута и Прудники помогут отдохнуть от городской суеты (фото, видео)
Поставчанину Николаю Довманту посчастливилось сфотографировать лисят



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.