Областной профсоюз работников АПК отметил лучших механизатора и животновода ОАО «Новоселки-Лучай»

Сельское хозяйство

Дыпломы – лідарам

На мінулым тыдні раён наведалі загадчыца арганізацыйнага аддзела абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Вырвіч і загадчыца аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Тамара Чумакова.

Мы прыехалі выканаць прыемную місію, — гаварылі яны, — уручыць дыпломы і грашовыя прэміі самым руплівым, адказным і дысцыплінаваным работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці. Найперш хочам пазнаёміцца з механізатарам ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыем Гваздовым, які ў перыяд корманарыхтоўкі больш за ўсіх у вобласці падабраў і здрабніў зялёнай масы. Яго прозвішча з года ў год значыцца сярод перадавікоў корманарыхтоўкі.

Накіроўваемся ў лучайскае аддзяленне гаспадаркі. Юрый у той дзень быў не ў полі, а займаўся прафілактычным аглядам свайго «Ягуара». Таццяна Вырвіч падзякавала пераможцу абласнога спаборніцтва за яго надзвычайную працавітасць і высокі прафесіяналізм, любоў і беражлівасць да тэхнікі. На рахунку механізатара амаль 20 тысяч тон падабранай залёнай масы. У многіх гаспадарках столькі змаглі нарыхтаваць некалькі механізатараў разам.

Далейшы шлях гасцей пралёг на навасёлкаўскую ферму. Тут ушаноўвалі аператара па доглядзе цялят Жанну Захарэвіч. У яе групе амаль 130 цялятак. За чэрвень сярэднясутачная прывага кожнага склала больш за 1 400 грамаў. Гэта найлепшы паказчык сярод іншых аператараў вобласці.

Жанна Пятроўна запоўніла кармушкі духмяным сенам і пачала раздаваць пойла. У рад паставіла больш за 10 вядзёрак, наліла ў іх малако, а потым падстаўляла іх цяляткам. Трэба было бачыць, з якой пяшчотай яна гладзіла гадаванцаў, размаўляла з імі. Дапамагала жанчыне ўнучка, якая таксама любіць жывёлу і часта прыходзіць разам з бабуляй на ферму.

Крыху паназіралі за вашай работай, — гаварылі госці. — І канчаткова ўпэўніліся, што вы любіце жывёлу і сваю работу. Таму і дабіваецеся высокіх вынікаў. Садзейнічаюць гэтаму і выдатныя ўмовы працы, створаныя на ферме, збалансаванае кармленне маладняку.

Прадстаўнікі абкама прафсаюза работнікаў АПК падзякавалі вяскоўцам за іх нялёгкую працу, старанне, пажадалі ім моцнага здароўя, высокіх паказчыкаў у рабоце, а таксама цікавіліся пытаннямі аховы працы, памерамі заработнай платы, забеспячэннем гарачым харчаваннем.

«Навасёлкі-Лучай» — адна з наймацнейшых гаспадарак у раёне і вобласці, — гаварыла Тамара Чумакова. — І гэта дзякуючы найперш працавітасці механізатараў, жывёлаводаў. А таксама дбайнаму кіраўніку, які працуе на перспектыву, клапоціцца пра добрыя ўмовы работы і жыцця для работнікаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Хозяйства Поставщины начали обмолот семенных растений ранних злаковых культур и озимого рапса
Урожай-2020. На полях ОАО «Камайский-агро» стартовала жатва
4 года назад 9 семей из Миорского района переехали на ПМЖ в д. Ковзаны



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.