Первый хлеб нового урожая созрел на полях СХ «Ляховщина-агро»

Важное Сельское хозяйство

Сустрэлі першы хлеб

У панядзелак на стале ў кабінеце дырэктара філіяла «Пастаў­скае хлебапрыёмнае прад­прыемства» Полацкага кам­біната хлебапрадуктаў Міхаіла Гінько на ручніку ляжаў духмяны каравай. Лабарант Соф’я Падгайская падрыхтавала інструменты для адбору збожжа на вызначэнне клейкавіны. А неўзабаве пад’ехаў вадзіцель ДРБУ-132 Часлаў Рагіня. Яго машына з прычэпам была напоўнена залацістай пшаніцай з сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра».

Каравай з рук Міхаіла Гінько атрымлівае дырэктар СП «Ляхаўшчына-агра» Раман Хімянкоў

Прыёмка першага зерня новага ўраджаю — заўсёды свята, — гаварыла намеснік начальніка па раслінаводстве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццяна Андрэева. — Таму і сустракаем урачыста. Папярэдне было ўзята некалькі проб. Пшаніца нядрэнная. Склады хлебапрыёмнага прад­прыемства прадэзынфіцыраваныя, пабеленыя, апрацаваныя супраць шкоднікаў. Гатова і лабараторнае абсталяванне. Соф’я Падгайская — вопытны спецыяліст. Работа ў яе карпатлівая і адказная — бярэ зерне на адпаведныя аналізы, вызначае яго якасць.

Распачалі рэалізацыю найважнейшай задачы — продаж збажжа дзяржаве, — расказвала галоўны аграном СП «Ляхаўшчына-агра» Марына Галубёнак. — Намалочана яшчэ няшмат, бо ўборку пачалі не з самых ураджайных участкаў.

Анна Анішкевіч
Фота аўтара



Читайте также:
Урожай-2020. На полях ОАО «Камайский-агро» стартовала жатва
4 года назад 9 семей из Миорского района переехали на ПМЖ в д. Ковзаны
Областной профсоюз работников АПК отметил лучших механизатора и животновода ОАО «Новоселки-Лучай»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.