Купальскай ноччу
6 ліпеня ў гарпарку аматары народных традыцый адзначылі Купалле. Цудоўныя Купалінкі з Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна арганізавалі квэст «У пошуках папараць-кветкі» і продаж купальскіх вянкоў. Святочны настрой у пастаўчан падтрымліваў ВІА «Скіфы». У выкананні музыкантаў прагучалі хіты 70—80-х гадоў.
Фота Людмілы Зелянкевіч